1. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  2. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  3. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  4. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  5. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  6. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  7. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  8. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  9. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  10. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  11. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  12. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  13. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  14. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  15. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  16. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  17. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  18. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  19. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  20. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  21. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  22. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  23. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  24. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  25. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  26. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  27. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  28. Соседние страны выявляют все больше контрабандных белорусских сигарет. Какие партии были самыми крупными?
  29. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  30. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?


Іван Андрэйчык з Ваўкавыска кажа сваім патэнцыйным выбарцам, што ён не чалавек Лукашэнкі і зможа патрабаваць праўды ад кожнага начальніка.

Івану Андрэйчыку 67 гадоў, ён інвалід з дзяцінства, не мае аднае нагі. Больш за трыццаць гадоў ён адпрацаваў электрыкам высокай кваліфікацыі. Цяпер жыве ўдвох з жонкай на ціхай вуліцы Першамайскай ў цэнтры Ваўкавыска і баіцца, што да смерці не паспее сплаціць крэдыт за хату, бо іх пенсіі гэтага не дазваляюць.



Мы сядзім у кухні са спадаром Іванам, размаўляем, ягоная жонка, спадарыня Ядзвіга, завіхаецца каля пліты, а ў нас каля ног круціцца невялічкі сабачка. Я прашу патлумачыць спадара Івана, што прымусіла яго, пенсіянера і інваліда, хадзіць і збіраць подпісы за тое, каб вылучыцца прэтэндэнтам у дэпутаты? Ён адказвае - надакучыла, хочацца зменаў:

"Таму што я бачу, што гэтыя выбары ўжо самі па сабе не выбары, а звычайны фарс. Хто ў нас абіраецца ў мясцовыя і іншыя саветы? Гэта ўсе людзі, якія ходзяць непасрэдна пад Лукашэнкам: дырэктары заводаў, начальнікі цэхаў, дырэктары школ ды і астатнія набліжаныя да кармушкі".


Іван Андрэйчык распавядае, як неаднойчы звяртаўся да свайго дэпутата з тым, каб дапамаглі яму, інваліду, пафарбаваць дом — безвынікова. Неаднойчы чуў ад суседзяў скаргі і на медыцыну, і на тое, што маладыя людзі не могуць знайсці працы з вартым заробкам і вымушаныя з`язджаць за мяжу.

Андрэйчык кажа, што асноўныя праблемы, якія стаяць перад краінай, немагчыма вырашыць на ўзроўні мясцовых Саветаў — гэта рост цэн, заробкі і пенсіі, але лічыць, што і ў мясцовых саветах павінны быць адказныя дэпутаты, якія маглі б стварыць кожны ў сваім раёне справядлівую атмасферу. Вось які прыклад сацыяльнай няроўнасці на ўзроўні раёна:

"Якая ў нас пенсія? Калі нават пасля таго, як дабавілі, то ў мяне два мільёны 100 тысяч. Я нават за камунальныя паслугі разлічыцца не магу. А паглядзіце, што маюць былыя начальнікі, палкоўнікі, падпалкоўнікі... Яны на пенсіі, а паўладкоўваліся, ведаеце дзе,— мясакамбінат, малаказавод, хлебазавод..."

Пытаюся спадарыні Ядзвігі — ці верыць яна ў тое, што яе муж можа нешта змяніць, стаўшы дэпутатам?

"Не, не зможа. Трэба адтуль усіх "галаварэзаў" прыбраць. У нас такіх не любяць, якія кажуць шмат праўды".

Карэспандэнт: "А якіх у вас любяць?"

Спадарыня: "Падлізлівых, каб маўчалі. Таму — хто яго абярэ? Усё залежыць ад іх. Гэта не Украіна, паўсюль толькі пакорлівыя. А ва Украіне людзі ваююць за сваё дабро. У нашай дзяржавы няма нават сваёй акуратнай казны. У хаце і тое імкнешся, каб была нейкая капейка, каб яе недзе адлажыць, а гэта дзяржава... І паўсюль махлярства. Гэты рэжым трэба прыбіраць, але няма каму. У нас такога няма чалавека, каб угаварыў маладых, бо старыя што ўжо..."

Спадар Іван узгадвае, як у 1978 годзе ў брэжнеўскія часы адмовіўся ісці на выбары за тое, што яму далі кватэру меншую, чым належала яго сям'і і без рамонту. І дамогся свайго, бо не саступаў начальству. Таму перакананы, што і зараз магчыма зрабіць рэальныя змены. І першы крок да гэтага — на кіраўнічых пасадах павінны быць кампетэнтныя, разумныя людзі:

"Я за сваё жыццё бачыў толькі аднаго талковага інжынера з вышэйшай адукацыяй, ад таго чалавека можна было нечаму навучыцца. А большасць заканчваюць інстытуты, тэхнікумы і прыходзяць дуб-дубам, а іх ставяць на кіруючыя пасады, а яны ні ў чым не разбіраюцца і робяць больш шкоды, чым карысці. Толькі аднаго за ўсё жыццё бачыў талковага спецыяліста".

Сусед спадара Івана — Віталь Гуляк, малады чалавек, кажа, што да гэтых выбараў ставіцца з гумарам, паколькі яны не маюць ніякага значэння, але памкненні суседа падтрымлівае і жадае яму перамогі.



"Удзельнічаць у гэтым — значыцца падтрымліваць гэтую ўладу, а я яе не падтрымліваю. А тут вось у чалавека яшчэ нейкі аптымізм ёсць, ён не да канца расчараваны, ён спрабуе нешта змяніць. Магчыма гэта і добра, што яшчэ ёсць людзі не расчараваныя да канца, абсалютна". 
-15%
-10%
-50%
-10%
-20%
-10%
-21%
-18%
-22%
-10%
0069757