Поиск людей, пропавших после акций
Что делать, если вас задержали и избили


Фото: Герман Сачук, для TUT.BY
Фото: Герман Сачук, для TUT.BY
Колішні палітвязень і кіраўнік "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч зарэгістраваўся індывідуальным прадпрымальнікам. Цяпер ён збірае мэблю. 

"Усе формы цяслярскіх прац — так напісана ў рэгістрацыі. Збіраю мэблю — шафы, кухні. У тым ліку і на замову", — кажа Зміцер Дашкевіч.

Дашкевіч кажа, што шмат хто з колішніх маладафронтаўцаў адышоў ад актыўнай дзейнасці.

"Людзі працуюць у розных сферах. Яўген Скочка — дрэваапрацоўка ў Гомельскай вобласці, Андрусь Цянюта — прамысловы альпініст у будаўніцтве. Наўскідку ўсіх не ўзгадаю".

Зміцер Дашкевіч таксама пракаментаваў той факт, што ягоная жонка, колішняя намесніца старшыні "Маладога фронту" Наста Дашкевіч (Палажанка) цяпер працуе ў кампаніі "Гавары праўду".

"Тое, што яна "перайшла", — не зусім карэктная фармулёўка. Справа ў тым, што ў "Маладым фронце" заўсёды былі людзі, якія паралельна працавалі ў БНФ, БХД ды іншых арганізацыях, каштоўнасці і дзейнасць якіх не супярэчаць статуту "Маладога фронту", — адзначае Зміцер Дашкевіч.

"Да гэтага рашэння я паставіўся станоўча. Можна сказаць, што гэта было супольнае рашэнне, бо не можа быць так, каб муж рабіў адно, а жонка — іншае. Мы абодва сымпатызуем Уладзіміру Някляеву".

Даведка Радыё Свабода — Зміцер Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч быў арыштаваны нібыта за хуліганскі ўчынак напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі.

У судзе Дашкевіч заявіў, што супраць яго была ўчыненая правакацыя спецслужб, віны не прызнаў.

У 2012 годзе выязны суд у турме пакараў яго яшчэ адным годам зняволення — за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Дашкевіч выйшаў на волю ў жніўні 2013 года.
-40%
-10%
-30%
-33%
-30%
-10%
-11%
-9%
-10%
-20%