Аляксандр Пукшанскі,

Аддзел УУС Віцебскага аблвыканкама па барацьбе з парушэннямі закона ў сферы высокіх тэхналогій летась выявіў 281 злачынства, што на 22,7% больш, чыму 2012 годзе. Больш як 63% злачынстваў раскрылі.

— Большасць злачынстваў — 247 — крадзяжы з выкарыстаннем камп"ютарнай тэхнікі. Сярод іншых выявілі 34 злачынствы супраць інфармацыйнай бяспекі, — паведаміў Ігар Яўсееў, начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама.

Шмат грамадзян пацярпелі ад так званага наваполацкага скімера, які ў банкаматах, у Віцебску і Мінску, пры дапамозе спецыяльнай прылады здымаў усе неабходныя для ўчынення крадзяжу даныя з банкаўскіх картак грамадзян. Злодзей такім чынам украў больш як 35 мільёнаў рублёў. У дачыненні да яго заведзена аж 9 крымінальных спраў.

Супрацоўнікі вышэйзгаданага аддзела сумесна з калегамі з МУС Рэспублікі Беларусь выявілі дзейнасць злачыннай групы, якая летась аналагічным чынам завалодала грашыма з банкаматаў у Оршы і Мінску. Затрымалі грамадзян Малдовы, якія цяпер знаходзяцца пад вартай.Устаноўлена, што ад іх дзейнасці пацярпелі больш як 300 чалавек. Агульная сума ўкрадзеных грошай — больш за1 мільярд рублёў.
-10%
-30%
-30%
-15%
-15%
-20%