1. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что может заметно подорожать
  2. История о том, как простой парень спас семью из пожара, получил медаль «За отвагу» — и как сложились их судьбы
  3. За восемь дней задержали более 500 человек: по БТ показали «социально-возрастной портрет» протестующих
  4. Порье нокаутировал Конора Макгрегора
  5. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  6. «Не уверен, что он сам в этот колодец бы прыгнул». Родители о гибели 10-летнего мальчика в Пуховичском районе
  7. Без жестких диет. Совет Елены, которая много раз пробовала похудеть и наконец сбросила 21 кг
  8. В Беларуси произошли массовые прорывы теплосетей. Неужели все так плохо?
  9. 555 долларов за «квадрат». Под Минском построили частный дом из мапидовских панелей. Вот он какой
  10. «Леха, выходи». В России на акциях в поддержку Навального рекордное число задержаний за 10 лет
  11. История врача, который два раза переболел ковидом и четыре раза был задержан — но не теряет оптимизма
  12. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте
  13. За сутки умерли 10 пациентов с коронавирусом. Минздрав озвучил последние цифры о COVID-19
  14. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  15. В квартирах хотят запретить держать некоторых животных. В планах — и ограничения по контактным зоопаркам
  16. Умер Ларри Кинг
  17. Перед жительницей Петербурга, получившей удар в живот, извинились — и руководство полиции, и сам полицейский
  18. ТВ-горки и стенки канули в прошлое. Дизайнеры рассказали, какие полки и TV-тумбы в тренде
  19. Белорусские биатлонистки финишировали пятыми в эстафете
  20. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  21. «Куды ідзеш, Беларусь?» Тадеуш Кондрусевич провел «прощальную службу» в Минске. Как это было
  22. В Беларуси готовятся нанести удар по коррупции. Что хотят изменить
  23. Балаба: Минский ОМОН готов к возможным весенним акциям протеста
  24. «Ответила: «Да». Ролик, где минчанин делает предложение, набрал около семи миллионов просмотров
  25. Прощальная служба Кондрусевича, акции и «экскурсия под конвоем». Что происходило 24 января
  26. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  27. «В акциях участвует немногочисленное количество человек». Милиция сообщила о 100 задержанных в субботу в Минске
  28. Послы Польши и Литвы так и не вернулись в Минск после отзыва в свои столицы осенью. Это надолго?
  29. В 2020-м году — семилетний антирекорд по покупке квартир. Эксперты рассказали, что происходит
  30. И ездить не стыдно, и налог платить не надо. Подборка крутых автомобилей старше 1991 года выпуска


Аляксей Шота,

Фота: facebook.com
Фота: facebook.com
Сёння, 27 студзеня, на Радзе ўніверсітэту канчаткова вырашылася справа Іны Соркінай, якую 11 студзеня не пераабралі на пасаду дацэнта. Соркіна спрабавала аспрэчыць звальненне, падаўшы заяву на імя рэктара.

Іна Соркіна так пракаментавала сітуацыю для "Твайго стылю":

"Сёння на Радзе ўніверсітэта прынятае канчатковае рашэнне аб маім звальненні. На гэтым пастаўленая кропка ў 25-гадовым перыядзе майго жыцця, звязаным з вучобай і працай у ГрДУ імя Янкі Купалы. Відавочна, што падставы для непераабрання мяне на пасаду дацэнта ніякім чынам не звязаныя з якасцю выканання прафесійных абавязкаў. Штучна створаная конкурсная сітуацыя (11 кандыдатаў на 8 месцаў дацэнтаў) Радай факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму тайным галасаваннем была вырашаная такім чынам, што я, маючы за пяць год абсалютна лепшыя паказчыкі якасці навукова-педагагічнай працы сярод 11 кандыдатаў, даруйце вымушаную нясціпласць, аказваюся сярод тых, хто не быў абраны на пасаду дацэнта".

Супраць кандыдатуры Соркінай у галасаванні выказаліся 15 з 23 чальцоў Рады факультэту.

Соркіна лічыць, што асноўнай прычынай звальнення яе з універсітэта стала прынцыповасць, якую яна праяўляла і адстойвала ў шэрагу выпадкаў. Як піша ў Facebook гісторык Андрэй Чарнякевіч, Соркіна ў 2008 годзе была адной з арганізатараў байкоту навуковай канферэнцыі, з удзелу ў якой мясцовыя ўлады выключылі вядомых гісторыкаў Краўцэвіча і Смаленчука. Некалькі гадоў пазней актыўна збірала сярод калег подпісы за перагляд звальнення самога Чарнякевіча. Год таму збірала подпісы за вяртанне беларускай мовы ў выкладанне гісторыі Беларусі ў школах. Пры гэтым яна актыўна і плённа займалася навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю.

Соркіна спрабавала звяртацца да рэктара, каб правесці конкурс яшчэ раз, бо былі парушаныя крытэрыі адбору кандыдатаў, а таксама дапушчаныя працэдурныя парушэнні.

Нагадаем, што пасаду дацэнта, на якую прэтэндавала Соркіна, у выніку конкурса заняў Уладзімір Ягорычаў, вядомы сваімі артадаксальнымі камуністычнымі поглядамі.

Справа стала яшчэ больш скандальнай, калі прафесар Святлана Куль-Сяльверстава высветліла, што Ягорычаў падаў на конкурс у спісе публікацый свае навукова-папулярныя творы, дзе адсутнічае навуковы апарат. Гэтыя ж творы Саюз пісьменнікаў, сябрам якога з'яўляецца Ягорычаў, разглядае як мастацкія.

Але ўсё вырашылася на карысць Ягорычава, бо 23 студзеня Рада факультэту гісторыі, камунікацыі і турызму, паводле экспертнага заключэння, прызнала ягоныя кнігі навуковымі. На наступны дзень Соркіну адхілілі ад чытання лекцый.

"Я вельмі ўдзячная сваёй alma mater, дзе я мела гонар вучыцца ў такіх прафесіяналаў і Асобаў, як прафесары М.А.Ткачоў, Б.С.Клейн, У.Д.Разенфельд, Ф.У.Налівайка ды іншыя. Менавіта ў сценах універсітэта адбывалася маё станаўленне як навукоўца і выкладчыка, – кажа Соркіна. – Шчыра дзякую ўсім калегам, сябрам, студэнтам, якія падтрымалі мяне ў дадзенай сітуацыі".
 
-12%
-50%
-25%
-12%
-55%
-25%
-5%
-10%
-10%
0071674