167 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Рома чернел у меня на руках». История Кати и ее сына, который проглотил средство для очистки труб
  2. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  3. Официальный представитель ЕС рассказал о том, почему пока не приняли четвертый пакет санкций
  4. Стали известны финалисты футбольной Лиги чемпионов
  5. Пока новые Skoda не продают — ищем подержанные. Сколько стоят экземпляры с минимальным пробегом
  6. В Гомеле вынесли приговор директору местного филиала Белгазпромбанка, которого судили за «взятки от друзей»
  7. Огонь лихорадочный, в основном по своим. Власти грозят контрсанкциями и даже решились деликатно ущипнуть обидчика
  8. В прокуратуру Германии подали заявление о совершении Александром Лукашенко «преступлений против человечности»
  9. Заявление на Лукашенко, жуткая авария, кого лишили званий и «любимый дворец» — все за вчера
  10. «Мы этого не ждали. Ты знаешь нашу Беларусь. Вообще на ровном месте». Лукашенко встретился с Додоном
  11. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
  12. «Трешки» на «первичке» подешевели на 13,8%. Что происходило в первом квартале на рынке квартир
  13. С 5 мая Nivea под запретом. Посмотрели, убрали ли эту косметику с полок магазинов
  14. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  15. Внимание! На четверг объявлен оранжевый уровень опасности
  16. «Если бы не сиденья, то в поезде понравилось». Пассажиры «Ласточки» — о том, как ехали из Минска в Москву
  17. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  18. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  19. Отец политзаключенного Степана Латыпова — о сыне, обвинении и участии в выборах из реанимации
  20. В прокуратуру Германии подали заявление на Александра Лукашенко. Юрист объясняет, что это значит
  21. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  22. Из-за длинных майских выходных скорректировали график выплаты пенсий и пособий
  23. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  24. «Не было у него умысла». Наехавшего на пятерых силовиков водителя BMW начали судить повторно
  25. Возле метро «Михалово» построят 19-этажку. А где там нашлось место?
  26. Почему появляются родинки? Онколог объясняет простыми словами
  27. Власть говорит, диктатура и порядок показали эффективность в АПК. А что говорят статистика и эксперты?
  28. Страны «Большой семерки» призвали власти Беларуси провести новые выборы
  29. С луком можно, а с картофелем — нет. Что посадить рядом с томатами — вот список от эксперта
  30. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко


Сяржук Серабро,

Віцебская абласная арганізацыя "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" даслала адкрыты ліст старшыні Віцебскага гарсавета дэпутатаў Мікалаю Смунёву і старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктару Нікалайкіну з нагоды прымушэння вучняў у школах да вывучэння гімна горада, напісанага Тамарай Красновай-Гусачэнка.

Тамара Краснова-Гусачэнка на цырымоніі ўручэння абласной літаратурнай прэміі. Фота: "Народныя навіны Віцебска"

Тэкст адкрытага ліста: 

"У радзе Віцебскай абласной арганізацыі ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" абмеркаваны факт рассылкі ў навучальныя ўстановы тэксту пад назвай "Гімн горада Віцебска" з патрабаваннем яго вывучэння. Як вядома, гэты "верш" быў прапанаваны ў якасці гімна ў чэрвені 2012 года. Ён актыўна абмяркоўваўся грамадскасцю, у прыватнасці, у інтэрнэце. З заўвагамі адносна тэксту і рэкамендацыяй гарсавету не зацвярджаць гэты "верш" у якасці гімна выступіла і рада абласной арганізацыі ТБМ. Нашы меркаванні былі выказаныя кіраўніцтву гарсавета і вусна, і ў пісьмовай форме.

Здавалася, што і пасля фармальнага прыняцця на сесіі гарсавета гэтага тэксту ў якасці гімна горада ён будзе дапрацаваны, пазбаўлены сэнсавых, граматычных, лексічных, стылістычных і іншых недарэчнасцяў. Але гэтага не адбылося.

На працягу 2013 года тэкст "гімна" не быў апублікаваны ў газеце "Віцьбічы" і на сайце гарвыканкама, як гэтага патрабуе парадак. Але ў канцы снежня 2013 года названы твор дасылаецца ў навучальныя ўстановы горада з даручэннем вывучыць яго.

У сувязі са сказаным мы вымушаны яшчэ раз звярнуць увагу грамадскасці і кіраўніцтва горада на гэтую праблему.

Пакідаючы па-за ўвагай мэтазгоднасць існавання самога такога факта, як афіцыйны гімн горада, лічым неабходным выказацца адносна мастацкіх і непасрэдна моўных асаблівасцяў прапанаванага варыянту гімна.

У першым жа радку выкарыстаны малаўжывальны ў сучаснай беларускай літаратурнай мове прыназоўнік цераз ("цераз вякі"). Паводле паходжання – гэта калькаванне з рускага "через". Таму па-беларуску звычайна кажуць і пішуць "праз".

У наступнай сінтагме надзвычай няўдала пабудаваная метафара, дзе дзеяслоў "ляціць" ніяк нельга прызнаць лагічным: "Храм Успення бялюткі ляціць". "Храм ляціць" – вельмі недарэчная моўная "знаходка".

Далей: "Вольга мудрая ўзмахам рукі / Загадала: "Тут гораду быць!" "Узмахам рукі загадала" – таксама сумнеўная мастацкая дэталь. Ужо не кажучы пра тое, што ніякая Вольга ніякага дачынення да заснавання Віцебска не мае. Кожны сур'ёзны гісторык пацвердзіць, што гэтая легенда прыдуманая.

У наступнай страфе – "Залатых купалоў ціхі свет / І славутай гісторыі гімн, / Гонар горада – людзі твае, / Назаўжды ты ў сэрцы маім" – не вельмі зразумела, што ж з'яўляецца "славутай гісторыі" гімнам.

У прыпеве "Горад над Дзвіной, / Нібы белы птах…" аб'ект параўнання – "птах" – абазначаны размоўным назоўнікам (ТСБМ, Т.4, с. 513), што зусім немэтазгодна для тэкстаў падобнага кшталту. Стылістычна маркіраваная лексема ў тэксце гімна – гэта нонсэнс.

У наступнай страфе – "Твае таленты славіць сусвет: / Між сузор'яў нябесных планет, / Навуковец, мастак і паэт / Свой высокі пакінулі след" – назіраецца звычайны набор слоў. Што такое "сузор'і нябесных планет"? І калі мастакоўская віцебская школа сапраўды сусветна вядомая, то хто хаваецца пад сінекдахай "навуковец і паэт" – застаецца загадкай. І ці толькі "навуковец" і "паэт", у першую чаргу, вызначалі на працягу стагоддзяў развіццё горада? Як недарэчна выглядае і спалучэнне "высокі след": след у вышыні? Гэта што?

У радку "Тыя ордэны, што на сцягах" назоўнік ордэны ўжыты ў множным ліку, хоць Віцебск узнагароджаны толькі адным ордэнам – у 1974 годзе. То пра якія ордэны ідзе гаворка?

Можна яшчэ працягваць пералік недарэчнасцяў у тэксце, зацверджаным у якасці гімна горада. Відаць, адказныя асобы, што ўхвалілі згаданы тэкст, не ўлічылі выказаных крытычных меркаванняў грамадскасці. У адваротным выпадку наўрад ці віцябляне мелі б такі сумнеўных мастацкіх вартасцяў твор. І ўжо ж тым больш недарэчна рэкамендаваць яго для вывучэння ў навучальных установах. Таму мы настойліва прапануем гарадскім уладам адмяніць сваё рашэнне адносна зацвярджэння названага твора ў якасці гімна і лічыць яго адной з песняў пра Віцебск".

Адкрыты ліст падпісаў старшыня рады Віцебскай абласной арганізацыі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" Іосіф Навумчык

Скрыншот сайта Віцебскага гарвыканкама з вынікамі галасавання

Нагадаем, што, як паведамлялі "Народныя навіны Віцебска", нават у галасаванні на афіцыйным сайце гарвыканкама супраць гімна аўтарства Тамары Красновай-Гусачэнка выказаліся 73,7% наведвальнікаў.

Чытайце таксама:
Генадзь Бураўкін: "З такім гімнам жыхарам Віцебска можна толькі шчыра паспачуваць"
-10%
-25%
-30%
-15%
-10%
-25%
-15%
-10%
-20%
-50%
-15%
-5%