Арцём ГАРБАЦЭВІЧ,

Сямейная драма цягнулася з 2005 года і скончылася трагічна.

Фота з сацыяльных сетак
Фота з сацыяльных сетак

Бацькі Міхаіла Жызнеўскага жывуць у Гомелі. Абодва пенсіянеры. Ніне Васільеўне не так даўно паставілі кардыёстымулятар. Яна не стрымлівае слёз:

– Вярніце мне цела! Дайце пахаваць майго сына на роднай зямлі!

Апошні раз Міхаіл Жызнеўскі ступаў на родную зямлю ў 2005 годзе. Ніна Васільеўна кажа, што тады Міхаіла вывезлі з краіны, здарылася нейкая блытаная гісторыя:

– Мішу скралі, калі яму было 17 гадоў. Яго знаёмы, Андрэй, быў павінен шмат грошай нейкім людзям. Не ведаю, што ён там Мішу наплёў, але яны выехалі з Беларусі. Я ездзіла на мытню, пыталася: "Ну няўжо вы не бачылі, што гэта непаўнагадовае дзіцё?" А мне адказвалі, быццам ён спаў у той момант і ніхто не звярнуў увагі, – працягвае маці.

Потым тыя людзі да яе прыязджалі, запэўнілі, што менавіта яе сын нічога не павінен, iм бы толькі кантакты Андрэя знайсці.

– Ды з імі маці таго знаёмага цалкам разлічылася – мой сын ні пры чым! – не можа ўтрымацца Ніна Васільеўна.

Шукаць свайго сына бацькі пачалі адразу, але замест сілавікоў дапамог інтэрнэт. Пасля растання сям'я ўз'ядналася год таму – сустрэцца з сынам у Кіеў прыехалі бацькі. Вяртацца дадому ён не жадаў, тлумачачы гэта і тым, што яго шукаюць спецслужбы. Але, са слоў маці, шукалі яго толькі з-за яе заявы аб знікненні – гэта яму пацвердзілі і самі праваахоўнікі ў тэлефоннай размове.

Усё ж Міхаіл вырашыў пабыць на другой радзіме яшчэ крыху і вярнуцца дадому гэтай вясной.

– Ён казаў, што неўзабаве прыедзе ў Беларусь. Хутка павінны былі сустрэцца. У гэтым годзе, – кажа забітая горам Ніна Васільеўна.

Планы не здзейсніліся – падчас масавых акцый у Кіеве 25-гадовага сына забілі стрэлам у сэрца. Аб жудаснай навіне бацькам паведамілі супрацоўнікі ўкраінскага МУС.

– Бацька, пачуўшы аб страце сына, сышоў з дому – блукае недзе адзін, паліць, – кажа маці Міхаіла. – Украінцы хоць нумар тэлефона пакінулі, а нашы міліцыянеры тэлефанавалі са схаваных нумароў, прасілі прыехаць да іх – апазнаць па фотаздымках. Я ўжо не паехала, паехала дачка – адна яна засталася.

А сябры паехалі ў Кіеў апазнаваць цела.

Фота з сацыяльных сетак
Фота з сацыяльных сетак

Аб сваім стаўленні да ўдзелу сына ў рэвалюцыйных падзеях на поўдні кажа так:

– Не пра мяне ён думаў, а пра Украіну. Навошта я яго нараджала, пакутавала ўсе гэтыя гады? Гэта не выказаць! Мы думалі, што будзе нас каму на старасці дагледзець, але вось як атрымалася.

Міхаіл Жызнеўскі стаў трэцяй ахвярай сутычак у Кіеве. Па дадзеных “Нашай Нівы”, Жызнеўскі ўваходзіў у каманду Віталя Клічко, быў актывістам украінскай нацыяналістычнай арганізацыі УНА-УНСО. Меў мянушку Локі.
-20%
-10%
-10%
-20%
-50%
-15%
-30%
-33%
-10%
-10%