1. «Здоровой женщине не нужно ничего высчитывать». Гинеколог — о признаках овуляции
  2. Внимание! На четверг объявлен оранжевый уровень опасности
  3. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  4. «Ошиблись в выборе профессии». Лукашенко лишил званий более 80 бывших силовиков
  5. В прокуратуру Германии подали заявление на Александра Лукашенко. Юрист объясняет, что это значит
  6. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
  7. Стали известны финалисты футбольной Лиги чемпионов
  8. Страны «Большой семерки» призвали власти Беларуси провести новые выборы
  9. Официальный представитель ЕС рассказал о том, почему пока не приняли четвертый пакет санкций
  10. Пока новые Skoda не продают — ищем подержанные. Сколько стоят экземпляры с минимальным пробегом
  11. Из-за длинных майских выходных скорректировали график выплаты пенсий и пособий
  12. В Гомеле вынесли приговор директору местного филиала Белгазпромбанка, которого судили за «взятки от друзей»
  13. В прокуратуру Германии подали заявление о совершении Александром Лукашенко «преступлений против человечности»
  14. «Не было у него умысла». Наехавшего на пятерых силовиков водителя BMW начали судить повторно
  15. С 5 мая Nivea под запретом. Посмотрели, убрали ли эту косметику с полок магазинов
  16. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  17. «Обойти санкции легко, было бы желание». Что значит сокращение поставок российской нефти в Беларусь?
  18. «Если бы не сиденья, то в поезде понравилось». Пассажиры «Ласточки» — о том, как ехали из Минска в Москву
  19. Возле метро «Михалово» построят 19-этажку. А где там нашлось место?
  20. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  21. В Могилевской области массово гибнут куры. Выяснили, в чем дело
  22. «Они хотят убить президента и думают, что народ тут аплодировать им будет?» Лукашенко встретился с Додоном
  23. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  24. Генпрокуратура направила «дело Тихановского» в суд. И кое-что рассказала про 900 тысяч долларов
  25. «Трешки» на «первичке» подешевели на 13,8%. Что происходило в первом квартале на рынке квартир
  26. Почему появляются родинки? Онколог объясняет простыми словами
  27. Огонь лихорадочный, в основном по своим. Власти грозят контрсанкциями и даже решились деликатно ущипнуть обидчика. Мнение
  28. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  29. Власть говорит, диктатура и порядок показали эффективность в АПК. А что говорят статистика и эксперты?
  30. «Рома чернел у меня на руках». История Кати и ее сына, который проглотил средство для очистки труб


Кірыла Хілько,

Супярэчлівую апытанку прыбралі дзякуючы пільным бацькам.

Фото: nn.by
Фото: nn.by

19 студзеня ў інтэрнэце з'явіўся фотаздымак анкеты "Патрыёт і грамадзянін" з пазнакай "6 кл." Анкета ўтрымлівала 20 сцвярджэнняў, з якімі трэба было пагадзіцца, не пагадзіцца ці напісаць нейтральнае "не ведаю".

Многіх карыстальнікаў сеціва абурыў пункт №11, у якім разгледзелі расісцкі падтэкст: школьнікаў папрасілі ацаніць сцвярджэнне "несправядліва ставіць людзей з цёмным колерам скуры кіраўнікамі над белымі людзямі". Паўстае пытанне, ці ўвогуле змогуць шасцікласнікі правільна разабрацца ў сцвярджэнні з адмоўем.

Аднак і іншыя сцвярджэнні выглядаюць прынамсі дзіўна: "тыя, хто крытыкуе падзеі ў краіне, не могуць лічыцца сапраўднымі патрыётамі", "калі ўлічыць усе "за" і "супраць", дык захоўванне ў краіне замежных ядзерных адходаў прынясе больш фінансавай карысці за экалагічную шкоду", "судзейства ў дачыненні да "нашых" на міжнародных спаборніцтвах часта не справядліва", "сапраўднай рэлігіяй можа быць толькі адна — адзіная рэлігія", "апынуўшыся за мяжою, я пастараюся, каб мяне не ўспрымалі як беларуса" і г.д.

Журналіст "НН" высветліў, што радзімай апытанкі "Патрыёт і грамадзянін" з'яўляецца вёска Мокрае Пружанскага раёна.

Намесніца дырэктара мокраўскай школы па навучальнай рабоце Рыта Мартынюк расказала "НН", што анкету падрыхтавала яе калега Таццяна Асіпчук, намесніца дырэктара па выхаваўчай рабоце. Сама Асіпчук у дадзены момант знаходзіцца на сесіі і не змагла адказаць на пытанні журналіста.

"Кіраўніцтва школы рыхтуецца да педсавету па выхаваўчай працы. З гэтай нагоды было вырашана правесці апытанне вучняў. Гэта ўласная ініцыятыва школы, а не загад вышэйшага органа адукацыі", — патлумачыла Мартынюк.

Першай справай анкету вырашылі раздаць шасцікласнікам. Яе можна было забраць дадому, таму апытанку пабачылі бацькі. Ад іх і сталі паступаць трывожныя званкі.

"Пасля паведамленняў бацькоў мы азнаёміліся з анкетай і ўбачылі, што некаторыя пытанні сапраўды вельмі супярэчлівыя і ўвогуле не маюць нічога агульнага з патрыятызмам, грамадзянскасцю ці беларускасцю. Таму дадзеную анкету мы анулявалі і не выдавалі яе нікому, акрамя шостага класа. Дадзеныя, атрыманыя ў выніку анкетавання, не будуць нідзе выкарыстаныя", — запэўніла Рыта Мартынюк.

Намесніца дырэктара падзякавала бацькам, якія цікавяцца жыццём дзяцей і аператыўна паведамілі школьнаму кіраўніцтву аб інцыдэнце. У канцы гутаркі Мартынюк выказала здагадку, што, хутчэй за ўсё, Таццяна Асіпчук проста ўзяла сцверджанні з інэрнэту, а не распрацоўвала анкету самастойна.

Здагадка супрацоўніцы аказалася праўдай. Сцвярджэнні для апытанкі ўзятыя з расійскай кнігі "Выхаванне талерантнасці ў шольнікаў: тэорыя, методыка, дыягностыка" аўтарства навуковага супрацоўніка Інстытута тэорыі адукацыі і педагогікі Расійскай акадэміі адукацыі П.В.Сцяпанава. У арыгінале тэст утрымлівае 45 сцвярджэнняў і 5 варыянтаў адказаў на іх.

Дадзены тэст актыўна абмяркоўвалі ў рунэце ў 2011-2013 гадах, калі, паводле расійскіх крыніц, анкетаванне па выяўленні ўзроўню талерантнасці масава праводзілася ў Расіі. Некаторыя бацькі расійскіх школьнікаў абураліся тым, што праз гэты тэст расійскія ўлады жадаюць выявіць нелаяльных да дзяржаўнай палітыкі навучэнцаў.
-15%
-20%
-20%
-16%
-25%
-12%
-5%
-10%
-20%
0069757