Фота: facebook.com
Фота: facebook.com
Іна Соркіна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, звольненая з працы, пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook Гарадзенская Бібліятэка. 

"Няма іншых прычын, акрамя палітычных, выкідаць (іначай назваць нельга) з універсітэта навукоўца і выкладчыка, які мае 70 навуковых публікацый за апошнія пяць год. Не існуе іншых прычын, акрамя палітычных, выкідаць з працы аўтара выдатнай манаграфіі "Мястэчкі Беларусі ў к. 18 - пач.19 ст.ст.". Не існуе іншых прычын, акрамя палітычных, выкідаць з універсітэта грамадзянку, якая актыўна выступала і выступае за захаванне гістарычнай спадчыны Гародні. Не існуе іншых прычын, акрамя палітычных, выкідаць з універсітэта калегу, якая даводзіла несправядлівасць і шкоднасць для беларускай навукі і прэстыжа ўніверсітэта звальнення з універсітэта гісторыкаў Вячаслава Шведа і Андрэя Чарнякевіча", - піша на сваёй старонцы Бібліятэка.

Іну Соркіну звольніла Рада факультэта гісторыі, турызма і камунікацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паведамляецца, што яе месца зойме выкладчык Уладзімір Ягорычаў. Іна Валер'еўна мае тыдзень, каб падаць апеляцыю на рашэнне Рады. Цягам месяца апеляцыя будзе разгледжана рэктарам Андрэем Каралём і Радай універсітэта. 
-20%
-10%
-50%
-10%
-5%
-20%
-20%
-47%
-21%
-10%
0067536