/

11 студзеня ў Катэдры Св.Панны Марыі, што на плошчы Свабоды ў Мінску, адбылося вянчанне сустаршыні БХД Паўла Севярынца і яго жонкі Вольгі.


 
Як расказала Вольга напярэдадні “Народнай Волі”, для яе пытанне, у якім менавіта храме адбудзецца вянчанне, не было прынцыповым. Справа ў тым, што Павел - праваслаўны, а Вольга – каталічка. “Вось і вырашылі, каб гэта быў храм, дзе размаўляюць па-беларуску”, - патлумачыла выбар Вольга.
 
На вянчанні ў касцёле прысутнічалі жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, лідар АГП Анатоль Лябедзька, страшыня ГА “БАЖ” Жанна Літвіна, лідар “Гавары праўду” паэт Уладзімір Някляеў з жонкай, пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў і многія іншыя.

Праваслаўны Павел і Вольга - яна з каталіцкай сям'і - пазнаёміліся пяць гадоў таму. Вольга скончыла філфак БДУ, яна нарадзілася ў Пастаўскім раёне, цяпер бацькі жывуць у в. Нарач Мядзельскага раёна. Вольга выкладае беларускую і польскую мовы.


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
-50%
-20%
-10%
-10%
-15%
-55%
-10%
-11%
-20%
-20%