1. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  2. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  3. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  4. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  5. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  6. В Будславе горел знаменитый костел, повреждена часть крыши
  7. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  8. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  9. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  10. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  11. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  12. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  13. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  14. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  15. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  16. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  17. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  18. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  19. Один из лидеров минского «Динамо» покинул команду
  20. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  21. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  22. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  23. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  24. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  25. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  26. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  27. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Радуница на маленьких кладбищах Минска
  28. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  29. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  30. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х


Месца ў цэнтры мястэчка, дзе кірмаш райспажыўсаюзу месціўся 10 гадоў, спачатку вырашылі аддаць пад будаўніцтва новага гандлёвага аб’екта.

На новым месцы працаваць немагчыма

І хоць ужо высветлілася, што грошай на новы гмах няма і не будзе, прадпрымальнікаў усё адно высяляюць — на ўскраек стадыёна аграрна-тэхнічнага каледжа. Праўда, і гэта толькі да вясны, а далей — перспектывы зусім няясныя. Прадпрымальнікі абураныя і патрабуюць адказу ад уладаў.

З пачатку гэтага года кірмаш у райцэнтры Гарадок, што на Віцебшчыне, не працаваў ніводнага дня. Усе шапікі і ралеты зачыненыя, але штодня на былым працоўным месцы збіраецца некалькі чалавек. Яны абмяркоўваюць паміж сабой сітуацыю, у якую трапілі: у Гарадку запланавана правесці рэспубліканскія "Дажынкі-2014", і кірмаш вырашылі зачыніць за непрывабны выгляд, а потым і знесці. Хацелі тут збудаваць гандлёвы цэнтр — як паказнік мясцовага дабрабыту. Але якраз днямі высветлілася, што на гэта няма грошай. Гэта адна з галоўных тэм, якія абмяркоўваюць гарадоцкія прадпрымальнікі.

"Было заяўлена так: гандлёвага цэнтра не будзе, але сюды ніводзін прадпрымальнік не вернецца", — кажа адна з гандлярак.

"А чаго б тут усё не прывесці ў парадак? Чым наш кірмаш кепскі? Раней былі намёты, а калі сказалі нам ставіць шапікі, дык мы паставілі. І асфальт гэты — ён на 90% за грошы прадпрымальнікаў, мы ўкладалі свае сродкі", — дадае другая.

"Выкідаюць людзей проста ў бруд! Калі гэтую зямлю хочуць каму прадаць, то няхай прадаюць нам", — прапануе трэцяя спадарыня.

Прадпрымальнікам прапанавана за ўласны кошт перавезці свае шапікі і ралеты ў іншае месца — на вуліцу Спартыўную. Там, на кавалку стадыёна Гарадоцкага агратэхнічнага каледжа, райспажыўсаюз вырашыў абсталяваць новы кірмаш. З усяго "абсталявання" на сённяшні дзень тут ёсць 50 бетонных пліт, тры паржавелыя шапікі райспажыўсаюзу, воданапорная калонка без крана і слуп з электрычным дротам, але без электрычнасці. Яшчэ панавокал бегаюць бадзяжныя сабакі.

Пераязджаць сюды і працаваць у такіх умовах прадпрымальнікі катэгарычна адмаўляюцца.

"Там жа ні плота, ні вады! Няхай бы хоць нейкая агароджа была! А так падыходзь хто хочаш, бяры што хочаш — нічога не ахоўваецца. Каб раней яны ўзяліся, нешта б добраўпарадкавалі, можа, было б і нішто?" — разважае адна з гандлярак.

"Але ж тэрыторыю стадыёна ў студэнтаў забіраюць. Як ім спортам займацца? А нам як — у той бруд, дзе няма нічога?" — працягвае другая.

З "выгодаў" – толькі дзве зачыненыя прыбіральні

На новым кірмашы няма нават плота

Больш за тое: "перасяленне" на стадыён — толькі часовае. Пытанне наконт сталага месца для кірмаша будзе вырашана толькі пасля сёлетніх "Дажынак". Таму пераязджаць гарадоцкія прадпрымальнікі адмаўляюцца катэгарычна, хоць іх угаворваюць і праз мясцовую газету "Гарадоцкі веснік", і падчас візітаў на кірмаш мясцовых улад. 9 студзеня прыязджалі прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама. Яны чарговым разам паабяцалі, што правядуць добраўпарадкаванне на новым месцы. Гэтыя абяцанні прадпрымальнікі слухаюць ужо з канца лета — як толькі стала вядома пра перспектыву зносу старога кірмаша.

З пачатку месяца больш як 70 чалавек ужо практычна беспрацоўныя. З іх нават не бралі падаткаў, хоць у бюджэце грошай не хапае.

У тым ліку і на "напалеонаўскія" планы мясцовага кіраўніцтва. Вось ужо праз недахоп сродкаў адмовіліся ад будоўлі гандлёвага цэнтра. Але на чарзе — рамонт ужо амаль разбуранага аўтавакзала, чыгуначнай станцыі і былога кінатэатра, дзе плануюць стварыць новую культурніцкую ўстанову. На рэканструкцыі — цэнтральная плошча і мемарыяльныя могілкі каля яе. Таксама трэба правесці рэканструкцыю 28 жылых дамоў, не кажучы ўжо пра рамонт дарог, новы асфальт і гэтак далей.

Настрой у жыхароў Гарадка нервовы: яны пішуць скаргі, патрабуюць сустрэч са старшынём аблвыканкама. Дарэчы, падчас візіту прадстаўнікоў аблвыканкама ў Гарадок супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовага прадстаўніка партыі БНФ Леаніда Аўтухова. Затрымалі якраз перад прыездам начальства, а ў РАУС паказалі ананімны ліст. Нехта, падпісаўшыся як "ананім", паведаміў у міліцыю, што Аўтухоў рыхтуе ў Гарадку грандыёзную акцыю пратэсту. Таму ў яго вырашылі ўзяць тлумачэнні і трымалі ў пастарунку, пакуль абласное начальства не з'ехала.

-20%
-50%
-10%
-50%
-20%
-20%
-20%
0069757