Віцебскі краязнаўца і прадпрымальнік Міхась Паўлаў арганізуе выраб і продаж плакетак – адмысловых сувенірных керамічных вырабаў. На іх – выява аршанскага кляштара базыльянаў і зруйнаваная царква Апекі Маці Божай. Частку грошай, атрыманых ад продажу гэтых сувеніраў, Міхась Паўлаў ахвяруе на адбудову помніка архітэктуры, які сёння знаходзіцца ў бядотным стане.

Фота: orshatut.by

"Я ведаю пра гэту праблему ў Оршы. І пра тое, што грамадскасць збірае грошы, каб заплаціць за праект рэстаўрацыі і аднаўленне былога кляштарнага будынка. Цяпер ён нават без даха, але я бачыў яго на свае вочы два дзясяткі гадоў таму, і там яшчэ жылі людзі. Я – за аднаўленне гістарычнай спадчыны, таму гатовы ахвяраваць частку грошай, няхай гэта будзе хоць нейкая тысяча з кожнай плакеткі", - кажа Паўлаў. 

Сувеніры Міхась Паўлаў выпускае па 40-60 асобнікаў. Калі яны будуць карыстацца попытам, то можна вырабіць і дадатковую партыю. У кошт выраба ўваходзяць і гандлёвыя, і транспартныя выдаткі, і аплата працы майстроў. Але абяцаная тысяча рублёў з кожнага выраба – гэта грошы з асабістых прыбыткаў прадпрымальніка.

"Эскіз для плакеткі рабіў Ігар Цішкін, таксама віцебскі краязнаўца. А ўвасабляў гэта ў гліне майстар-кераміст Сяргей Сіліцкі. У Оршы плакеткі з выявай кляштара базыльянаў можна будзе набыць ужо ў першыя дні новага года. Яны мусяць з'явіцца ў кіёсках "Саюздруку" і ў Доме гандлю", — дадаў М. Паўлаў.  

Ён гаворыць, што ідэя ахвяраваць грошы на адбудову базыльянскага кляштара ў яго з'явілася па прыкладзе мастака Міколы Купавы. Гэты знакаміты беларускі мастак, ураджэнец Оршы, абвясціў, што ахвяруе частку грошай ад продажу сваіх твораў, аб'яднаных у віртуальную выставу "Святло Бацькаўшчыны". Пазнаёміцца з карцінамі і коштамі на іх і ўмовамі продажу можна тут.
{banner_819}{banner_825}
-20%
-35%
-10%
-28%
-35%
-35%
-35%
-50%
-11%