Общество


Актывістка з Слуцку Зінаіда Цімошак паведаміла "Свабодзе" пра смерць аднаго з удзельнікаў разагнанага міліцыяй кінапаказу пра Слуцкі збройны чын пенсіянэра Мікалая Люшлі.

Мікалай Люшля — другі зьлева, падчас разьбіральніцтва міліцыі з гледачамі фільму пра Слуцкі збройны чын 23 лістапада
Мікалай Люшля — другі злева, падчас разбіральніцтва міліцыі з гледачамі фільму пра Слуцкі збройны чын 23 лістапада

Мікалай Люшля пасля таго, як 23 лістапада 2013 года слуцкія міліцыянты спынілі паказ фільму ў Казловіцкім клубе і доўгі час трымалі гледачоў пад вартай, дапытвалі, напісаў скаргу пракурору. Разам з яшчэ сямю ўдзельнікамі тых падзей у сваёй заяве на імя слуцкага пракурора ён патрабаваў пакараць вінаватых у парушэнні ягоных правоў.

Сярод іншага ён скардзіўся і на пагаршэнне стану здароўя пасля таго інцыдэнту.

"Ён быў вельмі ўзрушаны падзеямі, звязанымі з судом супраць мяне, хацеў выступіць сведкам, каб бараніць мяне. Не паспеў... Хуткая дапамога, якую выклікала дачка, не забрала своечасова ў шпіталь. Дачка лічыць, што калі б дапамога была аказана своечасова і кваліфікавана, мог бы яшчэ жыць. Такіх людзей у Слуцку няшмат, — сцьвярджае Зінаіда Цімошак. — Дарэчы, падчас налёту міліцыянтаў на Казловіцкі дом культуры я ледзь не на каленях прасіла начальніка аховы правапарадку Слуцкага РАУС Дзмітрыя Шклярэўскага не чапаць, ня весці допытаў пенсіянэраў, якім больш за 70 гадоў, паколькі гэта магло прывесці да пагаршэньня іхняга стану здароўя. Як у ваду глядзела..."

Мікалай Люшля пражыў 76 гадоў. Украінец паводле нацыянальнасьці, ён паважаў і любіў беларускую мову і гісторыю, цікавіўся гісторыяй Случчыны, марыў пра ажыўленне дзейнасьці Таварыства беларускай мовы ў Слуцку, кажа спадарыня Цімошак.

Пахаваюць Мікалая Люшлю 27 снежня ў Слуцку.  
{banner_819}{banner_825}
-50%
-15%
-10%
-10%
-20%
-35%
-20%
-50%
-20%