Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Аб'ём выпуску новай прадукцыі, распрацаванай у рамках дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм (ДНТП), склаў у мінулым годзе 1 мільярд 131 мільён 793 тысячы ўмоўных адзінак. Гэта ў 5,3 раза больш, чым у папярэднім годзе, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальнай акадэміі навук намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Уладзімір Прановіч. Паводле яго слоў, эфектыўнасць асваення вынікаў навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх распрацовак складае ад 2,5 да 30 рублёў на адзін затрачаны на распрацоўку новаўвядзення рубель.

Так, па ДНТП "Белаўтатрактарабудаванне" на кожны рубель бюджэтных асігнаванняў выпушчана дадатковай прадукцыі на 30 рублёў, ДНТП "Будаўнічыя матэрыялы і тэхналогіі" — на 17,7 рубля, "Тэлебачанне" — на 12,2 рубля. Пры гэтым дзяржаўныя сродкі вяртаюцца ў бюджэт за 1,5-2 гады. Дабіцца такіх вынікаў удалося дзякуючы канцэнтрацыі акадэмічнай, галіновай навукі, а таксама вышэйшай школы на вырашэнні прыярытэтных задач народнагаспадарчага комплексу краіны, падкрэсліў Уладзімір Прановіч. Паводле яго слоў, сумеснымі намаганнямі НАН Беларусі і ДКНТ выпрацаваны дзейсны механізм перадачы тэхнічных новаўвядзенняў у вытворчасць.

Такім механізмам сталі арыентаваныя фундаментальныя і прыкладныя праграмы даследаванняў і мэтавы метад размеркавання дзяржаўных грошай, адзначыў у сваім выступленні віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі Анатоль Лесніковіч. Паводле яго слоў, гэтыя праграмы нацэльваюць вучоных не толькі на атрыманне новых ведаў, але і на прымяненне іх у рэальным сектары эканомікі. Але гэта не азначае, што фундаментальнай навуцы дарога закрыта. Магчымасць для свабоднага навуковага пошуку захоўваецца пры дапамозе ўдзелу ў міжнароднай кааперацыі, праектах Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (БРФФД). Паводле слоў выконваючага абавязкі дырэктара БРФФД Валянціна Арловіча, на фінансаванне фундаментальных навуковых даследаванняў выдзелена ў гэтым годзе 4,8 мільярда рублёў. Прычым 25 працэнтаў накіроўваецца на так званыя маладзёжныя праекты, удзел у якіх прымаюць вучоныя ва ўзросце да 35 гадоў. У актыве фонду і сумеснае супрацоўніцтва з 25 краінамі блізкага і далёкага замежжа.

Аб эфектыўнасці інавацыйнай дзейнасці сведчыць устойлівая дынаміка росту актыўнасці ў галіне аховы інтэлектуальнай уласнасці. За апошнія два гады ўдвая павялічылася колькасць падачы заявак на рэгістрацыю вынаходстваў, адзначыў генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Леанід Варанецкі. Найбольшую колькасць ахоўных дакументаў атрымалі арганізацыі НАН Беларусі, Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі, Мінпрама. Як вынік — у 2003 годзе навінкі склалі 33 працэнты агульнага аб'ёму прадукцыі, выпушчанай прадпрыемствамі Міністэрства прамысловасці, у мікрабіялагічнай галіне інавацыі склалі палавіну выпуску.
0058045