1. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  2. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  3. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  4. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  5. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Радуница на маленьких кладбищах Минска
  6. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  7. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  8. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  9. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  10. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  11. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  12. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  13. В Будславе горел знаменитый костел, повреждена часть крыши
  14. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  15. Один из лидеров минского «Динамо» покинул команду
  16. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  17. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  18. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  19. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  20. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  21. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  22. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  23. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  24. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  25. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  26. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  27. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  28. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  29. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко


Святы Айцец Францішак напісаў беларускай верніцы Ядвізе Пастэрнак, даслаўшы таксама першы ў гісторыі Касцёла папскі дакумент на беларускай мове.

Фота: catholic.by
Фота: catholic.by

"Спадарыні Ядвізе Пастэрнак з удзячнасцю за ўсё тое, што Вы зрабілі і робіце для Касцёла. Прашу Вас маліцца за мяне. Няхай Пан Бог Вас благаславіць, а Багародзіца Вас аберагае. Францішак", - піша Святы Айцец.

Фота: catholic.byФота: catholic.by

Ядвіга Пастэрнак, дачка Віктара і Юзэфы, нарадзілася 6 красавіка 1927 года ў вёсцы Муляры ў 35 км ад Вілейкі і жыве ў гэтай вёсцы да сённяшняга дня. Была 9-м дзіцём у сям’і. Яе бацькі былі простымі вясковымі людзьмі, бацька быў краўцом, ад яго Ядвіга вучылася кравецкай справе і працавала ўсё жыццё швачкай. Выхоўвалася ў глыбока рэлігійнай сям’і. Да Першай святой Камуніі яе рыхтавалі сёстры-непакалянкі з Вішнева. Скончыла пачатковую школу, дзе навучылася чытаць і пісаць на польскай мове. У 7 гадоў пакалечыла нагу, разбіўшы чашку на калене, і гэтая хвароба давала аб сабе знаць усё жыццё, стаўшы для яе сапраўдным крыжом. Замуж выйшла ў 58 гадоў за ўдаўца, глыбока веруючага і пабожнага чалавека, і пражыла з ім 9 гадоў.

У 1934 годзе ў суседняй вёсцы Дубава была пабудавана капліца, куды рэгулярна прыязджалі святары: кс. Хомскі, кс. Пётр Война-Уранскі і кс. Цімашкевіч з Вішнева. Ядвіга ўспамінае, што кс. Хомскі прыязджаў з Вішнева на кані, а кс. Пётр Война-Уранскі на матацыкле. Нягледзячы на калецтва, Ядвіга з 7-гадовага ўзросту наведвала гэтую капліцу, ішла пешшу, абапіраючыся на самаробныя мыліцы, часамі яе падвозілі вяскоўцы. Капліца праіснавала да 1963 года, пасля была разабрана і перавезена ў Іжу, з яе зрабілі бальнічную кухню. Капліцу разабралі, крыж скінулі з вежы, і ён, пагнуты, застаўся ляжаць на ўзгорку, дзе была капліца. Праз нейкі час Ядвіга падабрала яго, прыклала намаганні, каб адрамантаваць, і зберагла да сённяшніх дзён. Калі ў Куранцы ў 2011 годзе з’явілася капліца, яна перадала яго туды.

Пасля вайны па святах Ядвіга хадзіла ў касцёл у Вішневе, які знаходзіўся на адлегласці 18 км. Хвароба нагі стварала вялікую цяжкасць у рухах. Ідучы, яна вымярала адлегласці ад слупа да слупа і спынялася, каб адпачыць, пры гэтым мыліцамі мазоліла да крыві рукі. Найчасцей дабіралася ў Вішнева вечарам, начавала ў знаёмых і раніцай ішла ў касцёл. Для тых, хто не меў магчымасці быць у касцёле, прыносіла аплаткі, асвечаныя велікодныя стравы і ваду, хлеб святой Агаты. Дзяцей, якія жадалі прыняць святую Камунію, кс. Юзаф Кісель, пробашч Вішнева пасля вайны, накіроўваў да Ядвігі Пастэрнак, якая іх рыхтавала. Яна ад рукі перапісвала катэхізіс і раздавала дзецям. Сама карысталася кніжачкамі, якія мела з дзяцінства, са школы сясцёр-непакалянак, і якія захоўвае да сённяшняга дня.

У 70-х гадах стаў хадзіць аўтобус па маршруце Маладзечна – Свір праз Муляры, і гэта дазволіла ёй ездзіць на Імшу ў Шэметава, дзе служыў кс. Станіслаў Кучынскі.

Пачынаючы з 1949 года Ядвіга разам з іншымі парафіянамі хадзіла на пахаванні, спявала, малілася, перад пахаваннем акрапляла асвечанай вадой магілу. Гэта ў той час была адзіная магчымая хрысціянская форма пахавання. Яна маліліся за католікаў і праваслаўных, за ўсіх, куды яе запрашалі, і можна сказаць, што пахавала такім чынам цэлыя вёскі вакол Муляраў.

Пасля адкрыцця касцёла ў Вілейцы Ядвіга пачала ездзіць туды і наведвае гэтую святыню да сённяшняга дня.

У сябе, у вёсцы Муляры і акрузе, яна змагла сабраць людзей у супольнасць, дзякуючы чаму магчыма было арганізаваць правядзенне Імшаў перад вялікімі святамі, была арганізавана душпастырская візітацыя (каляда), апека над састарэлымі, хворымі і паміраючымі, як па вёсках, так і ў доме-інтэрнаце ў в. Іжа, служыла дапамогай сем’ям у правядзенні каталіцкага пахавання.

У 1992 годзе быў устаноўлены крыж у вёсцы Муляры, які 19 мая таго года асвяціў кс. прэлат Эдмунд Даўгіловіч. З гэтага часу 19 мая адзначаецца як свята вёскі Муляры. Першую каляду па гэтых вёсках правёў у 1998 годзе сённяшні біскуп намінат Юрый Касабуцкі. Сістэматычна Імша пачала праводзіцца па дамах з 2000 года.
Папскі дакумент уручыў беларускай верніцы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці падчас візіту ў парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы 22 снежня. 

Фота: catholic.by
Фота: catholic.by
Фота: catholic.by
-20%
-20%
-20%
-40%
-50%
-20%
-20%
-20%
-25%
-40%
0068422