У Віцебску ў суботу, 21 снежня, павінен быў адбыцца канцэрт некалькіх мінскіх панк-гуртоў. На яго на цягніках ехалі аматары панк-музыкі з Мінска, Брэста, Салігорска, іншых гарадоў. У Оршы яны сутыкнуліся з супрацоўнікамі міліцыі, якія дагледзелі асабістыя рэчы хлопцаў, а потым суправаджалі іх да Віцебска.

Чыгуначны вакзал у Віцебску. Фота: Ігар Мацвееў

Як паведамляе "Наша ніва", у абласным цэнтры на вакзале маладых людзей чакалі людзі ў цывільным, супрацоўнікі АМАПу і міліцыі. "Нас завялі ў апорны пункт. Там сказалі, што мы не затрыманыя, а знаходзімся тут для ўласнай бяспекі, бо нібыта на вуліцы стаяць 30 мясцовых фанатаў-нацыстаў, якія хочуць нас пабіць. Мы спрабавалі даведацца, чаму затрымліваюць менавіта нас, тых, хто проста прыехалі слухаць і граць музыку, а не тых, хто нібыта спрабуе збіць. Але не атрымалі адказ", — распавёў "Нашай ніве" адзін з затрыманых.

Хлопцам толькі сказалі, што канцэрт адмянілі. Выхадзіць у горад ім забаранілі. І загадалі пакінуць яго менавіта ў гэты ж вечар. На зваротныя цягнікі дадому юнакі садзіліся таксама пад наглядам міліцыі.

Атрымаць каментар ад праваахоўных органаў пакуль не ўдалося.
{banner_819}{banner_825}
-20%
-10%
-40%
-22%
-30%
-10%
-27%
-50%