Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Калектарная труба, па якой каналізацыйныя сьцёкі з усяго гораду накіроўваліся на ачышчальныя збудаваньні, ня вытрымала 35-гадовай эксплюатацыі й лопнула. Усяго зь яе выцекла, па зьвестках Міністэрства Надзвычайных Сытуацыяў, ад 25 да 30 тысяч кубамэтраў сьцёкавых масаў.

Аварыя была зафіксаваная 27 лютага аб 11 гадзіне раніцы, у раёне 3-й Сацыялістычнай вуліцы, што на ўскраіне Віцебску. Туды былі накіраваныя наяўныя сілы ўсіх аварыйных службаў і ад 11-й гадзіны наступнага дня сьцёкі былі пераключаныя на запасны дзюкер.

Намесьнік галоўнага санітарнага доктара вобласьці Валеры Паўленка лічыць, што гораду пашанцавала, бо трубу прарвала на ўскраіне гораду, ніжэй па плыні Дзівіны. Найбольшая небясьпека ў такіх выпадках узімку зыходзіць ад нізкай насычанасьці вады кіслародам, з-за лядовага пакрыцьця на паверхні ракі. Але й тут Віцебску пашанцавала, бо рака ня цалкам пакрытая лёдам і таму сьцёкі будуць хутка акісьляцца, а рыба не загіне ад недахопу кіслароду.

Паводле словаў намесьніка начальніка Віцебскага ўпраўленьня МНС Аляксандра Ліпатава, ягоным ведамствам, разам з экалягічнай службай праводзіліся замеры ўтрыманьня шкодных рэчываў у рачной вадзе на ўсім працягу да Полацку. Па ягоных словах, парушэньня дапушчальных нормаў не зафіксавана, сур'ёзных наступстваў няма й пахне Дзівіна, як звычайна.

Міхал Чарвінскі

Радыё Рацыя