Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Першамайскі суд разглядаў пазоў прадпрымальніка Сяргея Касьпяровіча да Дзяржтэлерадыёкампаніі. Грамадзянін, які ніколі не займаўся палітыкай, патрабуе прыцягнуць дзяржаўнае тэлебачаньне да адказнасьці за паклёп.



Спадар Касьпяровіч намагаецца праз суд прымусіць дзяржаўнае тэлебачаньне абвергнуць выказваньні, якія прагучалі летась у верасьні ў перадачы "Макаёнка, 9".

Прадпрымальніка назвалі сквапным, сьцьвярджалі, што ён захапіў бацькаву хату й на ейным месцы пабудаваў вялікі дом. Гэтых фактаў праверка не пацьвердзіла.

(Касьпяровіч: ) "Гэты пазоў я быў вымушаны падаць. Я прадпрымальнік і плачу падаткі, якія, між іншым, ідуць і на ўтрыманьне тэлебачаньня.

Мне незразумелая палітыка БТ. Зрабілі такі рэпартаж: калі прадпрымальнік — дык несумленны чалавек. Выходзіць, што я захапіў маёмасьць сваіх родных ды ўвогуле нейкі садыст. Гэта пры тым, што маці цалкам на маім утрыманьні.

Маё тэлебачаньне за мае ж грошы мяне яшчэ й абражае. Я ўсё сваё жыцьцё зарабляў сабе аўтарытэт, каб людзі мне давяралі. Сумленна працаваў, нідзе нічога ня скраў. Дык што, каб я быў жабраком, дык быў бы добрым грамадзянінам?

Мне зрабілі вялізную маральную шкоду. Калі судзьдзя будзе кіравацца законам, то й рашэньне будзе на маю карысьць", — паведаміў Сяргей Касьпяровіч.

Нагадаем, што ў Першамайскім судзе апошні год разглядалі толькі два пазовы да дзяржаўнага тэлебачаньня: першы — гэта справа Веры Цярлюкевіч за рэпартаж пра Марш Свабоды, другі — пазоў звольненага карэспандэнта БТ Яраслава Беклямішчава, які днямі атрымаў прытулак у ЗША.

У першым выпадку суд адхіліў пазоў, у другім — задаволіў часткова. Сёньняшняе паседжаньне ў справе Сяргея Каспяровіча — не апошняе. Працяг справы будзе напрыканцы месяца.



Любоў Лунёва, Менск