На тым тыдні у інтэрнэце з'явілася навіна пра адкрыцце бара "Тутэйшыя", у якім для беларускамоўных гасцей прадугледжана зніжка 15%. Інфармацыя выклікала розныя меркаванні, а некаторыя нават заяўлялі, што ў бары будзе дыскрымінацыя рускамоўных.

Фота: 34mag.net
Фота: 34mag.net

Як паведаміў "Радыё Свабода" прадстаўнік кампаніі, якая валодае барам, Арцём Музін, зніжка за белмову — жарт.

"Да новага году будзем працаваць у тэставым рэжыме і будзем прымаць гасцей, каб пагутарыць з імі і адказаць на шматлікія пытанні, якія ўзніклі пасля публікацыі інфармацыі пра зніжку 15% для беларускамоўных. Ужо цяпер людзі проста грукаюцца ў дзверы бару, хоць мы яшчэ і не адчыніліся. Насамрэч выказванне пра зніжку было жартам аднаго з гасцей, які зайшоў да нас у момант, калі ў мяне бралі інтэрв'ю. Мы тады доўга смяяліся на гэтую тэму, аднак гэты жарт апублікавалі на поўным сур’ёзе, а пасля расейскія сайты яшчэ і скажона інтэрпрэтавалі гэтую інфармацыю як нейкую дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце", — кажа Арцём Музін.

"Я асабіста вітаю беларускамоўных грамадзянаў. Аднак толькі паводле гэтай прыкметы даваць зніжкі, вядома, не будзем. Цяпер не магу сказаць нічога дакладна, але я знайду рашэнне гэтага пытання, бо доўгі час працую ў рэстаранным бізнэсе і ад сваіх словаў ніколі не адмаўляюся. Таму нешта мы прыдумаем, каб ніхто не крыўдзіўся", — кажа Арцём Музін.

Па звестках "Свабоды", новы бар адкрыецца ў Мінску на гэтым тыдні і пакуль што будзе працаваць у тэставым рэжыме — як кавярня з дэсертамі, кавай, лёгкімі напоямі і закускамі. А з новага года бар "Тутэйшыя" запрацуе на ўсю моц.
{banner_819}{banner_825}
-14%
-35%
-20%
-20%
-20%
-40%
-35%
-30%
0063408