Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Пры вырашэнні канфлікту паміж наймальнікам і работнікамі, якія парушаюць патрабаванні Дырэктывы прэзідэнта нумар 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны", працоўныя арбітры будуць прымаць бок кіраўніка прадпрыемства. Аб гэтым карэспандэнта БЕЛТА праінфармаваў старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу Валерый Чарамісаў.

"Паколькі мы дзяржаўны орган, дырэктыва напрамую датычыцца і нас, — сказаў суразмоўца. — Мы павінны больш рашуча абараняць правы і законныя інтарэсы працоўных". З гэтай мэтай Галоўны працоўны арбітр Беларусі падрыхтаваў указанні сваім падначаленым. Іх сутнасць заключаецца ў тым, каб звяртаць пільную ўвагу на выкананне наймальнікам умоў калектыўнага працоўнага дагавора, норм заканадаўства, прымаць рашучыя меры па спыненню парушэнняў. Працоўныя арбітры на месцах павінны ўносіць прапановы па ліквідацыі выяўленых недахопаў, інфармаваць вышэйстаячыя інстанцыі аб парушэннях і прынятых мерах. Больш таго, ім рэкамендавана падтрымліваць наймальніка ў пытаннях барацьбы з п'янствам і грубымі парушэннямі працоўнай дысцыпліны.

"Мы пастаянна рэкамендуем працоўным арбітрам прыцягваць да абследавання прадпрыемстваў прафсаюзныя арганізацыі, прымаць удзел у праверках, што ажыццяўляюцца інспекцыямі па працы, сачыць за якасцю выканання ўмоў калектыўнага дагавора, разглядаць іншыя пытанні, якія ўваходзяць у комплексную праверку", — заўважыў Валерый Чарамісаў.

Рэспубліканскі працоўны арбітраж не з'яўляецца фіскальным органам і не надзелены правам прымянення да парушальнікаў дысцыплінарных або адміністрацыйных мер. Тым не менш, трацейскія суддзі ў сферы калектыўных працоўных праваадносін супрацоўнічаюць з паўнамоцнымі органамі. Напрыклад, арбітры, якія кампетэнтныя ў пытаннях галіновага заканадаўства, дапамагаюць пракурорскім работнікам пры правядзенні неабходных праверак.
0058045