Папярэдняе рашэнне Крычаўскага раённага суда было адменена, а справа спыненая ў сувязі з непадсуднасцю.

Фота: horki.info
Фота: horki.info

Як выявілася, справы аб абароне дзелавой рэпутацыі юрыдычных асоб разглядаюцца выключна гаспадарчымі судамі, а не асноўнымі. Такім чынам, “Чэрыкаўскае ПМК-280” пасля паўгадавога змагання з журналістамі незалежнай газеты “Вольны горад” засталося ні з чым.

Нагадаем, нагодай для суда стаў артыкул “З абвяржэннем пачакаем”, надрукаваны ў “Вольным горадзе”. У ім сцвярджалася, што з працаўнікамі ПМК кантракты не былі аформленыя належным чынам. Кіраўніцтва “Чэрыкаўскай ПМК-280” падала ў суд на газету. У публікацыі яно ўбачыла дыскрэдытацыю сваёй арганізацыі і ўдар па яе дзелавой рэпутацыі. 

{banner_819}{banner_825}
-47%
-50%
-20%
-20%
-10%
-14%
-20%
-35%
-20%
-20%