1. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  2. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  3. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  4. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  5. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  6. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  7. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  8. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  9. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  10. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  11. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  12. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  13. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» летит
  14. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  15. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  16. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  17. В Минске начинают судить студентов, которые уже полгода сидят в СИЗО. В деле — 12 обвиняемых
  18. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  19. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  20. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  21. Прогноз: «Без урегулирования политического кризиса экономика будет терять миллиарды в год»
  22. «Таким в вузах не место». Что сейчас со студентами, которых отчислили из-за протестов
  23. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  24. 14 мая будут судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Рассказываем про обвиняемых
  25. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  26. Окончательное обвинение, гибель уроженки Беларуси, минус 200 тысяч долларов и крутые террасы — все за вчера
  27. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  28. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  29. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  30. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции


Вера Рогач,

У сакавіку 1993 года Віцебскі абласны краязнаўчы музей набыў у жыхаркі расійскага горада Веліжа нагрудны знак, выкананы з пасярэбранай бронзы ў выглядзе чатырохканцовага крыжа, пакрытага белай эмаллю. У цэнтры знака – медальён блакітнага колеру з выявай святога Уладзіміра і надпісам вакол "ВСВБ. 1887".

Знак Віцебскага Свята-Уладзімірскага брацтва. З фондаў ВАКМ

На зваротным баку зроблены надпіс, які раскрывае абрэвіятуру: "Знак Витебск[ого] епарх [иального] св. Владимирского братства". Гэты рэдкі помнік фалерыстыкі распавядае аб арганізацыі, якая была добра вядомая ў Віцебску з канца XIX стагоддзя.

У лістападзе 1887 года ў актавай зале Віцебскай духоўнай семінарыі (цяпер тут размяшчаецца станка-інструментальны тэхнікум) адбылося ўрачыстае адкрыццё грамадскай арганізацыі, поўная назва якой гучала так: "Епархіяльнае брацтва ў імя святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра". Гучалі прамовы, віншаванні, быў дадзены святочны канцэрт. А затым пры шматлікай публіцы пачаліся выбары шасці членаў у савет брацтва і такой жа колькасці кандыдатаў.

Сярод 12 абраных апынуліся вядомы віцебскі краязнаўца, настаўнік мясцовай гімназіі А. Сапуноў, дырэктар гэтай гімназіі С. Феліцын, вядомыя ў губерніі святары М. Красавіцкі і В. Церпілоўскі. Мэтай гэтай арганізацыі з’яўлялася распаўсюджванне і зацвярджэнне рэлігійна-маральнай асветы ў духу праваслаўя, садзейнічанне паслабленню расколу і адмежаванне ад яго праваслаўнага насельніцтва.

Брацтва аказвала матэрыяльную дапамогу існуючым царкоўнапрыходскім школам і садзейнічала адкрыццю новых, праводзіла лекцыі і гутаркі, арганізоўвала склады і іконныя крамы для продажу кніг рэлігійна-этычнага і патрыятычнага зместу, падручнікаў і дапаможнікаў для пачатковых школ. Сродкі для гэтых мэтаў брацтва атрымлівала ад членскіх узносаў і паасобных ахвяраванняў.

Праз дзевяць гадоў у яго складзе былі 18 ганаровых членаў, 287 сапраўдных (якія рабілі ўнёсак штогод не менш за тры рублі) і 115 членаў-спаборнікаў (якія рабілі ўнёсак штогод менш за тры рублі або аказвалі пэўныя паслугі без ахвяравання). Сярод ганаровых членаў былі вядомы вучоны-натураліст, прафесар Пецярбургскага Ляснога інстытута, ураджэнец Полацка Д. Кайгародаў, сярод сапраўдных членаў – вядомыя ў Віцебску гісторык Д. Даўгяла, фалькларыст М. Нікіфароўскі, педагогі Д. Ціхаміраў, І. Увядзенскі, В. Тычынін, М. Слёзкін і інш. Імёны членаў брацтва ўносіліся ў спецыяльную кнігу, якая захоўвалася ў савеце, а прозвішчы тых, што пайшлі з жыцця, уносілі ў брацкую сінодзіку і згадвалі ў дні памінання памерлых.

Мікалаеўскі кафедральны сабор
(былы касцёл Святога Іосіфа пры езуіцкім кляштары)

Дзейнічала Віцебскае Свята-Уладзімірскае брацтва пры Мікалаеўскім кафедральным саборы. Аднак масавыя мерапрыемствы праводзіліся ў іншых будынках горада. Арганізацыя мела павятовыя аддзяленні ў Гарадку, Дрысе (цяпер – Верхнядзвінск), Лепелі, Невелі, іншых буйных населеных пунктах губерніі. Усюды працавалі іконна-кніжныя склады, у якіх можна было набыць не толькі кнігі і абразы, але і танныя крыжыкі ды іншыя прадметы рэлігійнага культу.

У 1894 годзе пры брацтве быў створаны "Супрацьраскольніцкі камітэт", яшчэ праз два гады – царкоўна-археалагічны музей.

У 1915 годзе быў заснаваны адмысловы нагрудны знак Віцебскага епархіяльнага Свята-Уладзімірскага брацтва. Ён уручаўся тым, хто праявіў вялікую актыўнасць у дзейнасці гэтай грамадскай арганізацыі ці зрабіў буйное ахвяраванне. Знак меў тры ступені. Знак першай, вышэйшай ступені, уручаўся ганаровым членам за асаблівыя заслугі, сапраўдным членам, якія паслужылі брацтву ў званні членаў савета не менш за дзесяць гадоў, або асобам, якія ахвяравалі адначасова не менш за 300 рублёў.

Знак другой ступені ўручаўся сапраўдным членам, якія асаблівай карысцю для брацтва папрацавалі не менш за дзесяць гадоў ці зрабілі аднаразовае ахвяраванне не менш за 100 рублёў. Бронзавы знак – сапраўдным членам, якія папрацавалі на карысць брацтва некалькі гадоў, або членам-спаборнікам, якія аддалі грамадскай арганізацыі не менш за дзесяць гадоў, або ахвяравалі ёй за раз не менш за 25 рублёў. Акрамя самога знака выдавалася таксама адмысловае пасведчанне на права яго нашэння.

Колькі знакаў кожнай са ступеней было ўручана, невядома. Але, мяркуючы па тым, што ўзнагарода гэтая сустракаецца надзвычай рэдка, вельмі няшмат. Можна выказаць здагадку, што апошняй уладальніцай знака, які цяпер захоўваецца ў фондах нашага музея, была дачка ці ўнучка аднаго з узнагароджаных.

Вера Рогач, старшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.    

Артыкул апублікаваны ў серыі праекта "Віцебск: папулярнае мінулае".
-8%
-30%
-28%
-10%
-10%
-40%
-5%
-11%
-11%
0072916