У Магілёве перад пагрозай зносу апынуўся ўнікальны будынак гарадзкой архітэктуры канца 19 стагоддзя.



Пра тое, што дом у завулку Камісарыяцкім, 17 збіраюцца знішчыць, паведамілі ягоныя жыхары. У атрыманых імі з гарвыканкаму лістах заяўляецца, што міжведамасная камісія прызнала будынак аварыйным і не прыдатным для пражывання. Да канца 2013 году людзі павінны з'ехаць з сваіх кватэраў.

Пра тое, што будынак знясуць, у лістах наўпрост не гаворыцца. Ёсць аднак спасылка на артыкул 88 Жыллёвага кодэксу, у якім тлумачыцца, на якую жылплошчу могуць прэтэндаваць жыльцы. У першым пункце артыкулу, на які спасылаюцца чыноўнікі, і гаворыцца пра знос будынка.

У жыльлёва-камунальнай управе Ленінскага раёну Магілёва на пытанне пра знос будынка адказалі:

— Прызнаны не прыдатным для пражывання і не з'яўляецца помнікам архітэктуры.

— Дык там жа вісіць ахоўны медальён…

— Я не ведаю, што там вісіць, але не з'яўляецца. Статус скасавалі.


 
На будынку яшчэ вісіць ахоўны мэдальён.

У гарвыканкаме ж звесткі камунальнікаў абверглі. Заявілі, што будынак у завулку Камісарыяцкім, 17 застаецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

"Ніхто гэты аб’ект са спісу гісторыка-культурнай спадчыны не выключаў. Калі будынак знаходзіцца ў аварыйным стане, дык яму патрэбная рэстаўрацыя, але ніяк не знос", — заявіла супрацоўніца гарвыканкаму.
 


Цяпер у доме заселеныя толькі чатыры кватэры. У некаторых прапісана да дзясятка чалавек. Людзям выдзяляюць жылплошчу адпаведную той, на якой яны пражываюць цяпер. З гэтым многія не згаджаюцца. Некаторыя змагаюцца, а некаторыя чакаюць новага жытла з выгодамі цывілізацыі:

"Па колькасці жыльцоў у кватэрах жылплошчы нам ніхто даваць ня будзе. Адразу вам кажу. У нас тут ёсць і па адзінаццаць чалавек прапісаных. Дзяржава не жадае забяспечваць кватэрамі сваіх грамадзян", — зазначыла адна з жыхарак дому.


Тое, што дом аварыйны, для людзей не навіна. Як яны сцвярджаюць, будынак не рамантаваўся некалькі дзесяцігоддзяў. Некаторыя ягоныя канструкцыі ў любы момант могуць абваліцца. У нежылых кватэрах даўно павыбіваныя шыбы.

У доме першы паверх — цагляны, другі — драўляны. У ім пячное ацяпленне, адсутнічае каналізацыя. Прыбіральня ў двары. Будынак за трыста мэтраў ад гарвыканкаму. Побач узведзены шматпавярховік пад даўніну. Па суседзтве яшчэ адзін стары нежылы драўляны будынак. Той, хто жыве па суседзтву з помнікам архітэктуры, не хавае, што старому дому наканавана памерці, бо дужа ласае месца ён займае.

Дом гэты — адзіны ацалелы з некалі мноства падобных збудаванняў у горадзе. Паводле музэйных звестак, такімі дамамі, характэрнымі толькі для Магілёва, забудоўваліся цэлыя мясцовыя раёны.



{banner_819}{banner_825}
-10%
-50%
-80%
-25%
-30%
-20%
-10%
0063042