Алег Грузьдзіловіч,

На працэсе над уладальнікам казіно "Данькоў клуб" Юрыем Даньковым пачаліся судовыя спрэчкі.

Паводле інфармацыі з Маскоўскага раённага суда Мінска, дзе праходзіць працэс, на папярэднім дні працэсу ў мінулую пятніцу пракурор па справе Юрыя Данькова запрасіў для яго 9 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

2 снежня на працэсе маюць выступіць адвакаты.

Паводле сваякоў Юрыя Данькова, абвінавачаны так і не прызнаў сваёй віны па большасці выстаўленых абвінавачанняў, у тым ліку ў арганізацыі ў клубе прытону і схіленні да заняткаў прастытуцыяй. Усяго Юрыя Данькова абвінавачваюць паводле 7 артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Працэс над Юрыем Даньковым ідзе з верасня ў Маскоўскім раённым судзе Мінска ў закрытым рэжыме. Судзіць бізнэсмена суддзя Наталля Кузняцова.
{banner_819}{banner_825}
-40%
-50%
-10%
-20%
-50%
-90%
-35%
-50%
-20%