/ фото: Игорь Матвеев,

Папа рымскі Францішак прызначыў сёння, 29 лістапада, біскупам Віцебскай дыяцэзіі 41-гадовага ксяндза Алега Буткевіча, які раней быў настаяцелем Віцебскай парафіі Антонія Падуанскага. Ён змяніў на пасадзе кіраўніка дыяцэзіі 59-гадовага біскупа Уладзіслава Бліна. 

Злева направа: Клаўдыё Гуджэроцці, Алег Буткевіч

Новы біскуп Віцебскі Алег Буткевіч

Былы біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін

Біскупская сакра будзе ўдзелена біскупу намінату Алегу Буткевічу 18 студзеня ў віцебскім кафедральным касцёле Езуса Міласэрнага. А сёння ў гэтым касцёле адбылося прадстаўленне новага кіраўніка дыяцэзіі. На ўрачыстасці прысутнічаў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 Клаўдыё Гуджэроцці

Віцебская катэдра была вакантнай практычна год, з 25 лютага 2013 года. Былы біскуп Уладзіслаў Блін падаў у адстаўку - па стане здароўя. Папа рымскі, тады гэта яшчэ быў Бенедыкт XVI, прыняў гэта прашэнне. Апостальскім адміністратарам Віцебскай дыяцэзіі быў прызначаны ксёндз-прэлат Францішак Кісель.





Папа Францішак сёння таксама прызначыў яшчэ двух біскупаў у Беларусі: ксяндза Юрыя Касабуцкага - дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, і ксяндза Іосіфа Станеўскага - дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

Як паведаміў сёння журналістам у Мінску мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Ватыкан даўно ўжо не рабіў новых прызначэнняў біскупаў. Апошні раз гэта адбывалася напрыканцы 1990-х гадоў.




Даведка TUT.BY: Яго эксцэленцыя мансіньёр Алег Буткевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1972 года ў Браслаўскім раёне. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994 год) скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт і атрымаў дыплом інжынера. Святарскае пасвячэнне прыняў 13 мая 2000 года. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Міёрах, пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 года быў пробашчам парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэканам дэканату
Віцебск-паўночны.




{banner_819}{banner_825}
-10%
-10%
-64%
-10%
-50%
-10%
-50%
-30%
-50%
-50%