Наталля Іванова,

Фото: gs.by
Фото: gs.by
Слонімскі быткамбінат асвоіў выпуск спецыяльных падушак для цяжарных жанчын і маладых мам. Такая падушка дазваляе жанчыне прыняць зручную позу падчас сну ці адпачынку. Пасля яна можа спатрэбіцца і пры кармленні немаўляці.

Па словах работніцы Слонімскага быткамбіната, падушка вырабляецца ў форме літары “С”. Яна напаўняецца сінтэпонам і выпускаецца разам з навалачкай.

Каштуе такая падушка без падатку на дабаўленую вартасць каля 150 тысяч рублёў.

Акрамя гэтай навінкі, слонімскія вытворцы з нядаўняга часу пачалі выпускаюць падушкі для падарожнікаў і падушкі з грачанай лузгі.