1. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  2. В Будславе начали работу альпинисты. На восстановление костела белорусы уже собрали 170 тысяч рублей
  3. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  4. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  5. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  6. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  7. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  8. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  9. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  10. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  11. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  12. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  13. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркi — пра паўгода ў эміграцыі
  14. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  15. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  16. Завтра начинают судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Большинству обвиняемых — от 19 до 24 лет
  17. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  18. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  19. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  20. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  21. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  22. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь
  23. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  24. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  25. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  26. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  27. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  28. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  29. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  30. В Беларуси — сильная геомагнитная буря


Кася Крот,

У бліжэйшы месяц фонд “Гроднааблмаёмасць” выставіць на продаж некалькі дзясяткаў будынкаў. Новых гаспадароў чакаюць школы, клубы, бібліятэкі, пошта, свінарнікі, сядзіба з паркам (на здымку) і турбаза, КПП і бомбасховішча.

Адразу некалькі школ з гаспадарчымі пабудовамі выстаўляюцца на аўкцыён ужо 14 лістапада.

У Шчучынскім раёне – Багушэўская базавая школа 1974 года пабудовы (у будынку прапануецца размясціць аб’екты жылля, гандлю альбо экалагічна чыстай вытворчасці); двухпавярховы будынак школы 1970 года ў вёсцы Кемяны; школа ў в. Красулі (двухпавярховы цагляны будынак 1975 года); двухпавярховы цагляны будынак школы ў в. Лагоды (1973 г.).

Для размяшчэння аб’ектаў адміністратыўна-гаспадарчага прызначэння, гандлю, грамадскага харчавання, спорту, турызму, базы адпачынку альбо іншых сацыяльных аб’ектаў прапануецца прыстасаваць будынак былой школы ў Зарудаўі (Мастоўскі раён) 1949 года пабудовы. Аўкцыён пройдзе 14 лістапада а 12-й гадзіне па адрасе: Гродна, вул. 17 Верасня, 39.

18 лістапада а 12-й гадзіне аддзел адукацыі спорту і турызму Наваградскага райвыканкама выставіць на продаж будынак школы 1960 г. з гаспадарчымі пабудовамі ў вёсцы Пуцевічы Наваградскага раёна. Пачатковы кошт - 720 262 956 рублёў. Наваградскі гісторыка-краязнаўчы музей у гэты дзень як мінімум за 586 174 143 рублі паспрабуе прадаць 2-павярховы цагляны будынак друкарні 1936 года ў Наваградку.

Чарговы аўкцыён адбудзецца 21 лістапада. Свіслацкі цэнтральны раённы шпіталь выстаўляе на продаж комплекс будынкаў былой сядзібы ў Поразаве. У камплекце з гісторыка-культурнай каштоўнасцю - драўлянай аднапавярховай сядзібай з мансардамі і тэрасай – ідуць хірургічны і адміністрацыйны карпусы, гаспадарчыя пабудовы сярэдзіны 20 стагоддзя. У дадатак – парк (арэнда), які таксама мае гісторыка-культурную каштоўнасць.

У спісе – 455 шматгадовых раслін і дрэў: туі, ліпы, сосны, слівы, асіны, дубы, яблыні, грабы, елкі, таполі, бярозы, клёны і сосны. Пачатковы кошт - 874 432 553 рублі. Пакупнік павінны цягам 2 гадоў увесці маёмасць у гаспадарчы абарот, стварыўшы на базе сядзібы аб’ект турыстычнага бізнэсу, і забяспечыць свабодны доступ наведнікаў да гістарычных аб’ектаў. У гэты ж дзень будзе прадавацца памяшканне невызначанага прызначэння 1880 года па вуліцы Малы Замак у Наваградку. Пачатковы кошт - 50 945 500 рублёў.

25 лістапада на продаж пойдзе былы вясковы клуб з прыбудовамі ў вёсцы Драгічаны Ваўкавыскага раёна (1985 год).

28 лістапада за 15 базавых велічынь можна будзе набыць свінарнік 1983 года, а з ім некалькі цэхаў і гаспадарчых пабудоў у в. Ляда Мастоўскага раёна. Умова продажу – пачатак аказання на аб’екце паслуг прыдарожнага сэрвіса максімум праз 2 гады і стварэнне 5 працоўных месц. У вёсцы Дзенькаўцы за 2 базавыя велічыні прадаецца бібліятэка з прыбудовай (1950 год). Будынак неабходна вярнуць у гаспадарчае абарачэнне цягам 2 гадоў і стварыць як мінімум 2 працоўных месцы.

2 снежня Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства прадае драўляны будынак турбазы ў Азёрах (1936 год), будынак спортзала і гаспадарчыя пабудовы. Іх неабходна таксама вярнуць у гаспадарчае абарачэнне цягам 2 гадоў. Першапачатковы кошт - 94 336 925 рублёў.

У Росі на продаж выстаўляецца цэлы комплекс самых разнастайных будынкаў (1950-80-я гг.) былога вайсковага гарадка № 11. У спісе - казарма, пункт кіравання, КПП, свінарнік, гараж, бомбасховішча ды шмат іншага. Гэты лот каштуе найдаражэй - 1 629 286 864 рублі.

Аўкцыёны ў Гродне пройдуць таксама 5, 9 і 12 снежня. Знайсці новых гаспадароў для старых будынкаў з першага разу атрымліваецца далёка не заўсёды. 

-50%
-25%
-20%
-10%
-10%
-20%
-20%
0068422