Общество


У канферэнц-зале гатэля "Віцебск" (вуліца Замкавая, 5/2а) 13 лістапада а 18-й пачнецца адкрытая дыскусія "Гарадская ідэнтычнасць Віцебска: праўда і стэрэатыпы".

Успенскі сабор - архітэктурная і духоўная пярліна Віцебска. Фота: fotki.yandex.ru

Што ёсць Віцебск для сваіх жыхароў? Што бачаць у ім турысты, і адкуль гэтыя людзі? Як і кім ствараецца аблічча горада? Ці вытрымлівае ўяўленне аб багатай культурніцкай насычанасці Віцебска параўнанне з іншымі беларускімі гарадамі?

На гэтыя і іншыя пытанні паспрабуюць даць адказы ўдзельнікі дыскусіі. Паводле арганізатараў, спікеры з'яўляюцца "ключавымі гульцамі ў розных сферах жыцця горада".

"Дыскусійная сустрэча будзе цікавай адмыслоўцам з такіх сфер, як гарадское планаванне, архітэктура, бізнэс, культурніцкая дзейнасць, турызм, адукацыя і іншыя", - паведаміў TUT.BY каардынатар імпрэзы Уладзімір Булаўскі

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375-29-894-05-17.