/ / Фото: Владимир Шушкевич

У Лепелі 9 лістапада ўрачыста адкрылі доўгачаканы помнік цмоку. Міфалагічная істота з рамана Уладзіміра Караткевіча пасялілася ва ўтульным парку на беразе Лепельскага возера. Яно такое шырокае і бязмежнае, што здаецца морам. А цмок - зусім не страшны! З доўгім хвастом, мілымі вушкамі і назіральным позіркам. Нібы пытаецца: а з якімі намерамі ты прыйшоў сюды, чалавеча? 



Як і ўсе скульптуры, спачатку цмок сядзеў пад покрывам. Перад тым як яго знялі, народ весялілі дзяўчаты з мінскага Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Яны спявалі стражытныя песні, у тым ліку пра героя беларускіх міфаў. А людзі танчылі.

Тканіну, пад якой хаваўся цмок, урачыста знялі старшыня Лепельскага райвыканкама Барыс Яфрэмаў, аўтар помніка, мінскі скульптар Леў Аганаў і ініцыятар стварэння скульптуры, мясцовы краязнаўца і журналіст Уладзімір Шушкевіч.



Кіраўнік мясцовай адміністрацыі выказаў упэўненасць, што помнік будзе працаваць на турыстычную "раскрутку" Лепеля: "Дзякуючы сумесным намаганням Лепельскага райвыканкама і праграме Еўрасаюза "Вада, прырода і людзі ў знікаючым ландшафце: развіццё ўстойлівага сельскага турызму ў Расіі і Беларусі" мы адкрываем скульптурную кампазіцыю "Цмок". І вельмі спадзяемся, што яна стане сапраўдным брэндам Лепельшчыны". 

Скульптар Леў Аганаў

Леў Аганаў распавёў, што адмыслова зрабіў так, каб у героя яго твора быў нязлосны нораў: "Беларускія цмокі былі вельмі добрыя! І заўсёды жылі з людзьмі ў згодзе". Побач з помнікам усталявана кніга-шыльда, якую вырабіў каваль з Бешанковічаў Андрэй Трубецкі.

Краязнаўца і журналіст Уладзімір Шушкевіч, дзякуючы якому ў Лепелі з’явіўся помнік цмоку

Уладзімір Шушкевіч сцвярджае, што лепельскі помнік цмоку першы не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. "Наш цмок не павінен стаяць балванам, а абавязаны працаваць на горад, раён, зарабляць грошы. Толькі для гэтага трэба ўсім грамадствам прапагандаваць наша тварэнне, каб цмок выканаў ролю Нэсі - пачвары з шатландскага возера Лох-Нэс. Няхай імчаць да нас турысты з усіх канцоў свету - лавіць цмока", - выказаў ён сваю мару.

Відэа: cmok.budzma.org 

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (5.45 МБ)

...Сінюю тканіну знялі. Потым цмок доўга пазіраваў перад шматлікімі відэа- і фотакамерамі, да яго стаяла цэлая чарга з жадаючых зрабіць здымак на памяць. Амаль усе хацелі дакрануцца да ягоа хваста, шыі ці носа. Тут жа нараджаліся шчаслівыя прыкметы, звязаныя з помнікам. У тым, што цмок добры, мог пераканацца кожны, бо ён сам пра сябе распавёў во ў такіх улётках.



Зараз у лепельскіх людзей з'явілася цудоўная "зачэпка", каб прыдумляць сабе новыя святы і традыцыі. Ужо прагучалі прапановы, што трэба пашырыць выраб адмысловых сувеніраў, штогод адзначаць Дзень цмока, стварыць цмачыны турыстычны маршрут, паставіць побач з помнікам каванае дрэва, на якім маладыя будуць вешаць замочкі кахання...

Лепельскія майстры спадзяюцца, што сувеніры з выявай цмока будуць разыходзіцца як гарачыя піражкі!

А Уладзімір Шушкевіч - цудоўны прыклад таго, як збываюцца мары. Нават самыя фантастычныя. Ну хто б некалькі гадоў таму мог паверыць, што здзейсніцца ягоная ідэя ўсталяваць у Лепелі помнік міфалагічнай істоце? А здзейснілася ж! Нават улады дапамаглі. Віншуем! 



Фотаздымкі з цырымоніі адкрыцця помніка адмыслова для TUT.BY прадставіў Уладзімір Шушкевіч.
{banner_819}{banner_825}
-10%
-20%
-50%
-10%
-10%
-30%
-20%