Аляксей Табяшэўскі,

У новым раскладзе руху польскай чыгункі, які пачне дзейнічаць з 15 снежня, з’явіцца яшчэ адна пара цягнікоў Беласток - Гродна - Беласток. Дабрацца цягніком у Польшчу і вярнуцца назад можна будзе тры разы ў дзень.

З Беластока новы цягнік адправіцца ў 5.40 раніцы. Назад з Гродна ён будзе выязджаць у 10.20, прыбыццё ў Беласток – 13.22.

На наступны год самакіраванне Падляшскага ваяводства прадугледзела больш грошай на падтрымку чыгункі, таму ўвядзенне адмененага калісьці трэцяга цягніка ізноў стала магчымым. Новы расклад мае дзейнічаць да снежня 2014 года.