Общество


Аляксей Табяшэўскі,

Здымак з архіву польскай Мытнай службы
Здымак з архіву польскай Мытнай службы
У справе 18 абвінавачаных, якія адказваюць за захаванне, дапамогу ў продажы і перавоз цыгарэт з Беларусі ў Польшчу. Лічыцца, што яны арганізавалі каля 300 нелегальных аперацый і перавезлі не менш за 718 тысяч пачак цыгарэт, паведамляе poranny.pl

У панядзелак меў пачацца судовы працэс, але яго адклалі, бо абвінавачаныя не былі папярэдне арыштаваныя і тры чалавекі проста не прыйшлі ў суд. Аднаго з іх ужо вышуквае паліцыя. Сярод абвінавачаных ёсць і жыхары Беларусі.

Галоўны абвінавачаны – Роберт В., жыхар Чарнай Беластоцкай. Гэта ён, па версіі следчых, кіраваў злачыннай групоўкай, стварыўшы сетку пастаўшчыкоў і пакупнікоў кантрабандных цыгарэт. Сам Роберт В. cкупаў іх у беларусаў і палякаў, што жывуць у памежнай зоне ў ваколіцах Кузніцы. Следчыя лічаць, што агульная вартасць кантрабанды дасягала амаль 63 тысяч злотых, а бюджэт не атрымаў падаткаў ажно на 7 млн злотых. Як і большасць абвінавачаных, Роберт В. сваёй віны не прызнае. Яму пагражае да 10 год турмы, астатнім удзельнікам групы (частка з іх - блізкія сваякі) - да пяці год.

Следства пачалося ў чэрвені 2010 года, а падставай для яго сталі матэрыялы, атрыманыя польскімі памежнікамі ў Кузніцы пры праслухоўванні тэлефонаў. Групоўка дзейнічала з ліпеня да снежня 2009 года, супрацьпраўныя дзеянні мелі месца ў гарадках і вёсках ад Кузніцы да Беластока. 

0061512