Працэс пачаўся 4 лістапада ў Магілёўскім абласным судзе. Вядзе працэс суддзя Сяргей Конеў, абвінаваўца — пракурор Кічыгін. Суд ідзе ў адкрытым рэжыме.

Фото: gp.by

Былога кіраўніка Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца арыштавалі ў верасні 2012. Перад самым арыштам ён пакінуў пасаду кіраўніка горада.

Яго абвінавацілі ў тым, што з верасня па кастрычнік 2011 разам з супрацоўнікамі УКСа Гомельскага гарвыканкама незаконна размяркоўваў паміж сваякамі і знаёмымі кватэры па значна заніжаных цэнах.

Кватэры ж гэтыя мелі атрымаць людзі, чыё жытло падпадала пад знос. Нанесеная шкода бюджэту — 3,8 млрд рублёў. Кватэры вернуты дзяржаве.

Піліпцу пагражае да 10 гадоў турмы.
{banner_819}{banner_825}
-20%
-30%
-10%
-99%
-50%
-50%
-15%
-50%
-33%