Алег Жалноў, блогер з Бабруйска. Фота: baj.by
Алег Жалноў, блогер з Бабруйска. Фота: baj.by
Увечары 1 лістапада суддзя Наталля Чарапуха скончыла разгляд справы Алега Жалнова і пакарала яго штрафам памерам у 20 базавых велічынь.

Наталля Чарапуха паведаміла, што блогер прызнаны вінаватым у парушэнні артыкула 23.4. АК (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў).

— Безумоўна, я буду падаваць касацыйную скаргу, бо не згодны з рашэннем суддзі, - адзначыў Алег Жалноў. – Мне падалося, што на яе аказваўся ціск. Таксама я збіраюся звярнуцца ў прэзідэнцкую камісію, каб расказаць, што ў Бабруйску існуе мафія ўнутры органаў унутраных спраў.
 
Гэта судовая справа цягнулася ад 10 кастрычніка. Невядомым пакуль застаецца лёс сканфіскаванай у кватэры Жалновых тэхнікі і крымінальнай справы, якую просіць распачаць супраць блогера маёр ДАІ Яўген Сераштанаў.
{banner_819}{banner_825}
-40%
-10%
-10%
-50%
-10%
-15%
-52%
-25%