Общество


Фото: Reuters
Фото: Reuters
Жонка Статкевіча Марына Адамовіч таксама гаворыць, што палітвязню не перадаюць медычную бандэроль, у якой яму даслалі лекі.

“Яшчэ ў верасні я атрымала дазвол на перадачу яму лекаў, адправіла бандэроллю. А ад яго патрабуюць, каб распісаўся, што гэта нібыта "невядомая бандэроль ад невысветленай асобы". Хаця на бандэролі вялікімі літарамі напісана "медычная". Ён адмаўляецца”, - перадае словы Марыны Адамовіч “Радыё “Свабода”.

Раней стала вядома, што Мікалай Статкевіч у турме адмовіўся ад дапамогі турэмных лекараў, падазраючы іх у наўмысным пагаршэнні яго здароўя. Таксама Марына Адамовіч паведаміла, што некалькі начэй запар ахоўнікі турэмнага калідору, дзе знаходзіцца камера Мікалая Статкевіча, праз кожныя 10-15 хвілін грукалі ў дзверы яго камеры.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Статкевіч не прызнаў сваёй віны.