Напярэдадні Дзядоў Радыё Свабода падрыхтавала мапу Усходніх могілак "Беларускі нэкропаль" з пазначэннем магіл 50 выбітных беларусаў, якія прысвяцілі жыццё беларускай справе, культуры ці мове. Аднак мінская друкарня палічыла яе антыдзяржаўнай агітацыяй і адмовілася браць замову.

Наклад мапы меў вырабіць друкавальны цэнтр "Карандаш", які знаходзіцца на плошчы Незалежнасці ў Мінску. На этапе падрыхтоўкі да друку пытанняў не ўзнікла: напярэдадні былі вырабленыя пробныя асобнікі і складзеная замова. Але пасля адміністратарка друкарні Алена Рыбак заявіла, што лічыць матэрыялы агітацыйнымі, а Радыё Свабода, сайт якога пазначаны на мапе, — антыдзяржаўным, а таму цэнтр адмаўляецца іх друкаваць.

Толькі што я наведала гэты сайт — сайт Радыё Свабода — і канкрэтна пабачыла, што яны там вельмі актыўна размяшчаюць розныя карыкатуры на нашых супрацоўнікаў КДБ

Алена Рыбак спаслалася на ўнутраную інструкцыю цэнтра "Карандаш":

— Мы не праводзім друк любых матэрыялаў парнаграфічнай, экстрэмісцкай, нацысцкай, антыдзяржаўнай скіраванасці, а таксама агітацыйных матэрыялаў, якія ўтрымліваюць прыкметы перадвыбарчай агітацыі, агітацыі па пытаннях рэферэндуму і тых, якія могуць быць ужытыя падчас правядзення грамадска-палітычных акцый і кампаній.

Свабода пацікавіліся ў Алены Рыбак, пад які з названых пунктаў падпадае друк мапы Усходніх могілак:

— У гэтай мапе спасылаецеся на розныя крыніцы кшталту Радыё Свабода і гэтак далей. Толькі што я наведала гэты сайт — сайт Радыё Свабода — і канкрэтна пабачыла, што яны там вельмі актыўна размяшчаюць розныя карыкатуры на нашых супрацоўнікаў КДБ. Мякка кажучы, іх гонар і годнасць, відавочна, зневажаюцца, — падкрэсліла Алена Рыбак.

На пытанне, ці з'яўляецца сайт Свабоды забароненым, экстрэмісцкім ці антыдзяржаўным, адміністратарка друкарні адказала:

— Асабіста я думаю, што так. Можа, ён і не забаронены, але я там знайшла фатаграфію, якая зневажае супрацоўнікаў КДБ.

Мяне непакоіць, што ў вас тут паўсюль стаіць спасылка на Радыё Свабода са сваімі заклікамі, якое высмейвае на сваім сайце нашых аператыўных упаўнаважаных асоб, выстаўляе іх у дурным святле

— Ці вы надрукуце мапу, калі там не будзе спасылкі на сайт Радыё Свабода?

— У мяне ёсць сумневы, хоць і не было магчымасці пачытаць файл, але не магу стоадсоткава гарантаваць, што вы там ні да чаго экстрэмісцкага не заклікаеце.

— То бок вы лічыце, што мапа Усходніх могілак можа быць экстрэмісцкім матэрыялам?

— Я расцэньваю, што гэты матэрыял можа выкарыстоўвацца не ў нейкіх рэкламных, а ў мэтах закліку да нейкіх дзеянняў. Сама мапа — не, але мяне непакоіць, што ў вас тут паўсюль стаіць спасылка на Радыё Свабода са сваімі заклікамі, якое высмейвае на сваім сайце нашых аператыўных упаўнаважаных асоб, выстаўляе іх у дурным святле.

— Дык у Беларусі забаронена рэкламаваць Радыё Свабода?

— Запраста. Але не ў тым выпадку, калі яно зневажае нашых людзей. Гэта сайт, які сябе пазіцыянуе як скрайне... як гэта сказаць... зневажае людзей. І я не ведаю, якія мэты вы пераследуеце, — заявіла Алена Рыбак, адміністратарка цэнтра "Карандаш".

* * *

"Беларускі нацыянальны нэкропаль" — так называецца праект Радыё Свабода, мае на мэце пашырыць веды пра памерлых беларускіх культурных і грамадскіх дзеячоў і ўшанаваць іх памяць. У яго межах плануецца выдаць мапы-схемы мінскіх могілак з пазначэннем месц пахаванняў. Усе мапы будуць даступныя ў інтэрнэце.

Першая онлайн-экскурсія па Усходніх могілках, а таксама электронная мапа з пазначэннем магіл выбітных беларусаў — неўзабаве з'явіцца на нашым сайце.







{banner_819}{banner_825}
-40%
-10%
-10%
-50%
-10%
-15%
-52%
-25%