Заняткі "Школы маладога гісторыка" арганізуюцца для вучняў 5-6, 9 і 10-11 класаў.

Як паведамляе сайт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, заняткі будуць накіраваны на азнаямленне з асновамі гістарычных навук, пашырэнне кругагляду, паглыбленне ведаў па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі. Школьнікі ўбачаць інтэр'еры былога езуіцкага калегіума, у якім зараз вучацца студэнты ПДУ.

Акрамя гэтага, удзельнікам "Школы маладога гісторыка" распавядуць пра такія дысцыпліны, як археалогія, этнаграфія, палеаграфія і краязнаўства і многія іншыя. Заняткі будуць праводзіць выкладчыкі кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі ў навучальных карпусах універсітэта, размешчаных у будынку былога Полацкага калегіума (Полацк, вул. Стралецкая, 4, корпус Г). Навучанне пройдзе з лістапада па май. 

Заняткі бясплатныя.