Перад урачыстасцю Усіх Святых і ўспамінам усіх памерлых вернікаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў пра сутнасць гэтых дзён і пра важнасць малітвы за памерлых, паведамляе прэс-служба Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Мітрапаліт выказаў стаўленне Каталіцкага Касцёла да Хэлоўіну. "Практыка Хэлоўіну захоплівае ўсё больш і больш моладзі. Некаторыя думаюць, што гэта проста нейкая забава. Аднак гэтая "забава", у двукоссі, можа прывесці да цяжкіх наступстваў, — заўважае арцыпастыр. — Тут мы ўваходзім у сферу дзеяння духаў, а там злы дух, д’ябал, не спіць. І калі мы не молімся да Бога, мы молімся да д’ябла".

Аб гэтым у наступным фрагменце відэазвароту:
 
 
Кажучы пра ўрачыстасць Усіх Святых, мітрапаліт адзначае: "Касцёл верыць, што ёсць шмат такіх, якія афіцыйна не аб’яўлены святымі або не беатыфікаваны, аднак на самай справе яны такімі з’яўляюцца, і аб гэтым таксама нагадвае наш здаровы розум. Таму Касцёл успамінае ў гэты дзень усіх святых – вядомых і невядомых, тых, якія праслаўлены, і тых, якія гэтага праслаўлення яшчэ не дачакаліся, або проста, можа, ніхто гэтай справай не займаецца, але яны з’яўляюцца святымі, яны знаходзяцца ў нябеснай славе, яны бачаць Бога тварам у твар".

Поўны запіс відэазвароту:
 
-16%
-20%
-20%
-50%
-10%
-5%
-20%
-30%
-10%
0066856