www.minsk-old-new.com
www.minsk-old-new.com
Агульнабеларуская сустрэча святароў, прымеркаваная да завяршэння Года веры, пройдзе 15 лістапада ў мінскай парафіі Святых Сымона і Алены ў Чырвоным касцёле. Сустрэча адбудзецца пад назвай "Святло веры – святарская вернасць". Пра гэта паведамляе прэс-служба Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

У праграме сустрэчы – зварот да святароў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілеўскага, і арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі. Таксама ў межах сустрэчы прагучыць даклад на тэму "Святар у службе Касцёлу і грамадству ў сучаснай рэчаіснасці" і адбудзецца шэраг круглых сталоў. Святую імшу на заканчэнне сустрэчы ўзначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Агульнабеларуская сустрэча святароў будзе ўжо другой па ліку. Першая адбылася 4 жніўня 2009 года ў мінскім касцёле Святых Сымона і Алены, праходзіла ў дзень успаміну апекуна святароў св. Яна Марыі Віянэя і была прымеркавана да Года святарства, абвешчанага ў Паўсюдным Касцёле папам Бенедыктам XVI.
-25%
-20%
-21%
-15%
-30%
-10%
-10%
-10%
0068422