Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Падрыхтоўка і выданне новых падручнікаў для ВНУ патрабуюць дзяржаўнага падыходу. Гэта падкрэсліў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка на сустрэчы з членамі Рэспубліканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў, абмяркоўваючы тэму забеспячэння ВНУ базавымі айчыннымі падручнікамі. Кіраўнік дзяржавы лічыць ненармальнай сітуацыю, калі для нашых будучых эканамістаў адзінай крыніцай ведаў па профільных дысцыплінах становяцца падручнікі замежных аўтараў. Нядзіўна, што пасля заканчэння ВНУ выпускнікі не ведаюць эканоміку сваёй краіны.

"На жаль, будучым філолагам у некаторых ВНУ падсоўваюць у якасці ўзораў для вывучэння творы тых "літаратараў", якія супрацоўнічалі з фашыстамі. І гэта ў Беларусі, якая страціла трэць насельніцтва ў гады Другой сусветнай вайны", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Такую сітуацыю прэзідэнт лічыць недапушчальнай.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на павелічэнні колькасці асоб з вышэйшай адукацыяй па шэрагу спецыяльнасцей і адпаведнасці гэтага росту рэальным патрэбам беларускай эканомікі. Ці не ідзе павелічэнне колькасці студэнтаў на шкоду якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, ці змаглі мы дасягнуць аднолькава высокага ўзроўню навучання ў дзяржаўных і прыватных ВНУ?

Прэзідэнт адзначыў, што ў многіх ВНУ, пачынаючы з Белдзяржуніверсітэта, доля вяскоўцаў сярод студэнтаў скарацілася да 1-3 працэнтаў. Узнікае заканамернае пытанне: што зроблена ў краіне, кожнай вобласці і кожнай ВНУ, каб адкрыць дарогу да вышэйшай адукацыі сельскім дзецям, сярод якіх шмат таленавітых? Кіраўнік дзяржавы лічыць, што нельга парушаць важнейшы прынцып нашай дзяржавы — сацыяльнай і нацыянальнай справядлівасці.
Прэзідэнт папярэдзіў, што па выніках сённяшняга абмеркавання будуць прыняты сур'ёзныя рашэнні, якія павінны садзейнічаць далейшаму развіццю вышэйшых навучальных устаноў на сучасным узроўні.
0058648