Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


У гэтым сезоне на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі з'явіцца экспазіцыя "Старадаўні беларускі кветнік". Яе распрацоўваюць супрацоўнікі лабараторыі інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін саду.

Галоўная ідэя экспазіцыі, расказала карэспандэнту БЕЛТА вядучы навуковы супрацоўнік Наталля Луніна, — ўзнавіць кветкавыя кампазіцыі, якія ўпрыгожвалі беларускія гарадскія і сельскія дамы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. З гэтай мэтай былі вывучаны архіўныя матэрыялы, праведзены экспедыцыі ва ўсе беларускія рэгіёны, дзе сабраны сарты раслін, модных 200-250 гадоў таму.

Паводле слоў спецыяліста, кветнікі, якія ўпрыгожвалі дамы нашых прадзедаў, вызначаліся вялікай колькасцю фарбаў. Перавагу аддавалі ружам, флёксам, півоням, вяргіням, лілеям, аспарагусу, дыцэнтры.