Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Два расійскія прадпрымальнікі забіты ў Мінскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама Віктар Бабей. Папярэдне ўстаноўлена, што загінулі дырэктар маскоўскай кампаніі "Сучасныя камп'ютэрныя рашэнні" і яго намеснік. У панядзелак, 15 сакавіка, іх трупы былі знойдзены з агнястрэльнымі раненнямі ў галаву на аўтадарозе Смалявічы-Радашковічы ў Мінскім раёне. На месцы здарэння выяўлены асабістыя рэчы загінуўшых і частка грошай, што былі пры іх.

Пачалося расследаванне злачынства, высвятляюцца яго матывы. Паводле папярэдніх даных следства, прадпрымальнікі прыехалі ў Мінск для набыцця аргтэхнікі.