Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Напярэдадні Дня барацьбы з наркотыкамі, які традыцыйна адзначаецца 1 сакавіка, прадстаўнік ААН у Беларусі Ніл Бунэ прэзэнтаваў даклад Міжнароднага камітэту па кантролі за наркотыкамі.



На прэсавай канфэрэнцыі беларускія чыноўнікі згадзіліся, што сачыць за сытуацыяй з наркотыкамі ў краіне дапамагаюць менавіта такія справаздачы.

Афіцыйна ў Беларусі зарэгістравана 7 000 наркаманаў — гэта выяўленыя хворыя, якія лячыліся або лечацца. Прысутны ж на прэсавай канфэрэнцыі галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Максімчук канстатаваў, што гэтая лічба зусім не адпавядае рэальнаму стану.

Калі сытуацыя ня зьменіцца, нават афіцыйная лічба неўзабаве шматкроць пабольшае. Вось што сказаў прадстаўнік ААН у Беларусі Ніл Бунэ:

(Бунэ: ) "Адрозна ад справаздачаў, прыкладам, пра чалавечае разьвіцьцё ці пра стан жанчын і дзяцей, гэты даклад падрыхтаваны як маніторынг выкананьня краінамі Канвэнцыі па кантролі за незаконным абарачэньнем наркотыкаў.

Асноўная ўвага надаецца цяжкасьцям з выкананьнем і рэалізацыяй міжнародных дамоваў пра абмежаваньне попыту на наркатычныя рэчывы. Бо ёсьць яшчэ адзін бок — нават легальныя рэчывы часта выкарыстоўваюць не па прызначэньні.

Што да Беларусі, дык даклад станоўча ацэньвае тое, што ваша краіна й шэраг краінаў СНД заняліся вырашэньнем праблемаў з наркотыкамі", — кажа прадстаўнік ААН у Беларусі Ніл Бунэ.

Пра некаторыя прычыны росту наркатычнай залежнасьці распавёў кіраўнік аддзелу па барацьбе з кантрабандай наркотыкаў дзяржаўнага мытнага камітэту Ўладзімер Гарыфаў.

(Гарыфаў: ) "Беларусь паступова перастае быць выключна дзяржавай транзыту. Гэта бачна нават па коштах. Некалькі гадоў таму 1 грам гераіну каштаваў 100$, у 1999-м — 40-45$, зараз — каля 20$.

Няпраўда, што асноўным пастаўшчыком наркотыкаў ёсьць Аўганістан. Паводле нашай інфармацыі, большасьць наркотыкаў, што на Захадзе лічаць аўганскімі, насамрэч вырабляецца ў СНД — Таджыкістане, Казахстане й Узбэкістане.

Але адпаведна з мытным "саюзам пяці" й беларуска-расейскімі пагадненьнямі, належнага кантролю няма, і перашкода ад наркотыкаў зь Сярэдняй Азіі — гэта мяжа з Польшчай, калі наркотыкі йдуць ужо на Захад", — распавёў супрацоўнік мытнага камітэту Ўладзімір Гарыфаў.

Значная частка наркотыкаў усё ж трапляе ў рукі праваахоўчых органаў: у 2000-м годзе прадухілілі 589 выпадкаў рэалізацыі толькі гераіну. Пяць гадоў таму гэткія выпадкі былі адзінкавыя.

Ігар Карней, Менск