Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Улады маюць намер унесьці зьмены ў заканадаўства, якія б скасавалі некаторыя істотныя правы прафсаюзаў. А Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі тымчасам падала ў суд на дзяржаўнае тэлебачаньне.



Учора Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі атрымала ад ураду праект Генэральнага пагадненьня. Гэта падставовы дакумэнт, які вызначае, так бы мовіць, асноўныя правілы гульні паміж урадам, наймальнікамі й працоўнымі, інтарэсы якіх прадстаўляюць прафэсійныя саюзы.

Як паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік старшыні Фэдэрацыі Франц Вітко, у дасланым праекце Генэральнага пагадненьня ўрад адмовіўся ад многіх узгодненых раней палажэньняў, зьмяніў некаторыя вельмі істотныя фармулёўкі.

Фактычна, як сьцьвярджае Вітко, можна казаць пра "замарожваньне" сацыяльнага парнэрства з боку Савету міністраў Беларусі.

Гэта толькі адзін прыклад таго, як апошнім часам абвастрыліся дачыненьні паміж прафсаюзамі ды ўладай. Пры гэтым, як адзначыў Вітко, калі раней дрэнныя дачыненьні былі толькі з адміністрацыяй Лукашэнкі, дык цяпер яны пагаршаюцца і з урадам ды й з усёй "вэртыкальлю".

Напрыклад, парушаючы заканадаўства, Міністэрства працы амаль не дасылае на ўзгадненьне з прафсаюзамі праекты сваіх рашэньняў. Сярод прынятых 250 пастановаў узгаднялі толькі 30.

Больш за тое, зараз рыхтуюцца папраўкі ў закон "Аб прафсаюзах", якія, паводле Вітка, вельмі небясьпечныя для прафсаюзнага руху. Напрыклад, праз адну папраўку ўсе навучэнцы й пэнсіянэры пазбаўляюцца права быць сябрамі прафэсійных саюзаў. Паводле іншых зьменаў, плянуецца ліквідаваць галіновы прынцып пабудовы прафсаюзаў.

І нарэшце, паводле зьвестак, якія мае Фэдэрацыя, нібыта ўжо падрыхтаваны праект Указу прэзыдэнта, згодна зь якім права прадстаўляць інтарэсы наёмных працаўнікоў атрымае гэтак званая Рада працоўнага калектыву. У цяперашнім заканадаўстве такое права належыць выключна прафсаюзам.

"Гэта будзе ўдар ніжэй пояса", — заявіў намесьнік старшыні ФПБ. Зрэшты, апісваючы гэтыя намеры ўладаў, Франц Вітко не патлумачыў, як прафсаюзы зьбіраюцца адстойваць свае пазыцыі. Пасьля прэсавай канфэрэнцыі я задаў яму гэтае пытаньне.

(Вітко: ) "Мы думаем правесьці сустрэчу з прэм'ер-міністрам — як ён расцэньвае гэтую сытуацыю. Таксама папросім адміністрацыю прэзыдэнта, галоўнае дзяржаўнае прававое ўпраўленьне неяк адрэагаваць — чаму парушаецца закон "Аб прафсаюзах", чаму праекты, якія закранаюць нашы правы, распрацоўваюць у тайне. Чаму мы пра гэта ня ведаем?

Урэшце, калі ўсе гэтыя захады ня будуць пасьпяховыя, мы вымушаныя будзем зьвярнуцца да першасных прафсаюзных арганізацыяў, да нашых структур, каб стварыць адпаведны грамадзкі рэзананс вакол гэтых падзеяў".

Аднак гэтыя словы не даюць адказу на пытаньне, ці гатовыя да жорсткай палітычнай барацьбы й наступу ўладаў прафсаюзы, якія дагэтуль журналісты часта называлі афіцыйнымі. Ня кажучы ўжо пра тое, што сама Фэдэрацыя апынулася на мяжы расколу.

Пэўная й значная частка кіраўнікоў галіновых прафсаюзаў баіцца абвастраць дачыненьні з уладамі. Зрэшты, як лічыць Франц Вітко, галоўная задача Фэдэрацыі сёньня — выстаяць, не пусьціцца наўцёкі, не панікаваць.



Віталь Цыганкоў, Менск