Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Мінская школьніца Настасся Кашчышына ў дзень свайго нараджэння, 9 сакавіка, прымала віншаванні ад самых знакамітых гасцей. Урачыстасць прайшла ў сталічнай гімназіі нумар 8, дзе вучыцца беларуская зорачка — пераможца Сусветнага чэмпіянату выканальніцкіх відаў мастацтваў у Кейптауне. Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў уручыў імянінніцы падарунак і прывітанне ад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Карэспандэнту БЕЛТА міністр расказаў, што Насця паслала кіраўніку дзяржавы да Дня абаронцаў Айчыны віншавальнае пісьмо ў вершаванай форме. У ім яна выказала падзяку за ўвагу прэзідэнта да таленавітых дзяцей і клопат аб іх.

Выступаючы на ўрачыстасці, Аляксандр Радзькоў адзначыў вялікую ролю педагагічнага калектыву гімназіі нумар 8 у выхаванні юных талентаў. Поспехі Настассі Кашчышынай яркі прыклад таго, падкрэсліў ён. Дзяўчынка іграе на фартэпіяна, вывучае замежныя мовы, танцуе ў ансамблі "Беларусачка", спявае.

Настасся Кашчышына нарадзілася ў 1994 годзе ў Мінску. Заняла першае месца ў рэспубліканскім конкурсе бальнага танца "Прэм'ера". У 2003 годзе атрымала ўзнагароду "Талент фестывалю" ў шоу "Маленькая міс Беларусь", перамагла на міжнародным адборачным туры конкурсу юных талентаў у Рызе, а на Сусветным чэмпіянаце выканальніцкіх відаў мастацтваў заваявала 2 залатыя, 2 бронзавыя медалі і 2 Кубкі абсалютнага чэмпіёна свету.