Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Ані для дыпляматычнага ведамства, ані для беларускіх праваабаронцаў даклад ня стаў сэнсацыяй.



Прадстаўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Барыс Гюнтэр мяркуе, што зьвесткі з дакладу амэрыканскага Дзярждэпартамэнту не зьдзівілі, як і ягоная вялікая беларуская частка.

(Гюнтэр: ) "Мы — цэнтар Эўропы, таму Дзярждэпартамэнт ЗША надае столькі ўвагі нашай краіне. У цэнтры Эўропы засталася ці не адзіная краіна з дыктатарскім рэжымам — Беларусь. Мілошавіча ж скінулі".

Беларускае Міністэрства замежных справаў таксама спакойна рэагуе на даклад Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. Прэсавы сакратар МЗС Павал Латушка спаслаўся на досьвед мінулых гадоў і заявіў:

(Латушка: ) "Мы ведаем, што падобныя справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША ўтрымліваюць шмат небесстароньніх і неаб'ектыўных меркаваньняў што да сытуацыі ў Беларусі. Ёсьць нават факталягічныя памылкі — гэта ведаем з досьведу мінулых гадоў.

Мы ўважліва ставімся да падобных справаздачаў, іх вывучаюць адпаведныя міністэрствы й ведамствы Беларусі.

Адрозна ад іншых краінаў, Беларусь апошнімі гадамі заўжды дае свае камэнтары да справаздачаў Дзярждэпартамэнту ЗША адносна стану правоў чалавека ў Беларусі. Спадзяемся, што камэнтары, якія му хутка прадаставім да сёлетняй справаздачы, амэрыканскі бок улічыць пры падрыхтоўцы наступных справаздачаў".

(Карэспандэнт: ) "А пакуль аніякай заявы МЗС, аніякай рэакцыі ды камэнтароў ня будзе?"

(Латушка: ) "На сёньняшні дзень мы вывучаем справаздачу Дзярждэпартамэнту ЗША".

Аднак Барыс Гюнтэр з праваабарончага цэнтру "Вясна" нагадвае, што публікацыя дакладу Дзярждэпартамэнту асабліва важная напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі.

(Гюнтэр: ) "Усе ведаюць, што робіцца ў нас у краіне. Ідуць суды над тымі, хто займаецца палітыкай і над тымі, хто займаецца чарнобыльскімі справамі.

Ціснуць на тых, хто думае займацца прэзыдэнцкімі выбарамі, на сродкі масавай інфармацыі, на групу назіральнікаў за наступнымі выбарамі. Улада ня хоча дэмакратычных выбараў", — сказаў Барыс Гюнтэр і дадаў, што цэнтар "Вясна" даслаў у ЗША свой даклад пра парушэньне правоў чалавека ў Беларусі.

Ён упэўнены, што гэтая інфармацыя таксама выкарыстоўвалася амэрыканскім Дзярждэпартамэнтам.



Юры Сьвірко, Менск