168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  2. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  3. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  4. «Мы живем в условиях покушения. Эпоха у нас такая. Сериал». Чалый про новый декрет и старую систему
  5. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  6. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  7. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  8. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  9. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  10. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  11. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  12. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  13. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  14. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  15. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  16. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  17. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  18. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  19. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  20. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  21. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  22. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  23. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  24. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  25. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  26. Гинеколог объясняет, почему может пропасть менструация и какие симптомы должны особенно насторожить
  27. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  28. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  29. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  30. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата


Яўген Валошын,

Кіраўнік федэрацыі хакея здзівіўся пытанню, чаму на швэдарах гульцоў можна пісаць толькі па-руску. І прапанаваў спосаб, як змяніць сітуацыю.

Аказваецца, рэгламент чэмпіяната Беларусі па хакеі (вы адкрыеце рот ад здзіўлення) забараняе пісаць на форме гульцоў па-беларуску. Пра гэта выпадкова даведаўся спартовы заўзятар Ігар Случак, калі атрымаў ліст наконт роднай мовы ад хакейнага клуба “Брэст”. 
 
Вывучаем дзейны рэгламент чэмпіяната Беларусі і сапраўды натыкаемся на артыкул №6, дзе, апроч іншага, напісана: “швэдар хакеіста павінен мець эмблему клуба, нумар і прозвішча на рускай мове”. То бок беларуская мова ў нацыянальным хакейным чэмпіянаце фактычна забаронена.



“Чаму? ― цікавімся ў кіраўніка Беларускай федэрацыі хакея Яўгена Ворсіна. ― Многія дзеячы беларускага спорту, наадварот, падтрымліваюць роднае слова і падкрэсліваюць, што гэта спосаб прыцягваць фэнаў, развіваць патрыятызм”.
 
Яўген Ворсін: У нас сёння ведаеце, колькі думак! Адзін адно кажа, заўтра гучыць іншая думка. Дык што, мы на ўсіх будзем арыентавацца?
 
Еўрарадыё: Але ж у нас Беларусь, і пытанне тычыцца чэмпіянату нашай краіны. А тут дазваляецца пісаць толькі па-руску…
 
Яўген Ворсін: Вы хочаце, каб мы прозвішча на спіне пісалі яшчэ і па-беларуску? Я вось не разумею, дзеля чаго пытанне? Каб час адняць?
 
Еўрарадыё: Каб быў механізм напісання прозвішчаў па-беларуску, калі гэтага захоча клуб, на які паўплываюць яго заўзятары. 
 
Яўген Ворсін: Калі хочаце падыскутаваць, то дыскутуйце ў якім-небудзь клубе. Нагаварыцеся, а потым са сваёй прапановай выходзьце сюды. А абмяркоўваць усё запар я не магу. У мяне няма зараз часу размаўляць на гэту тэму.
 
Еўрарадыё: Добра, апошняе пытанне. У краіне двухмоўе. Чаму на майках хакеістаў толькі руская мова?
 
Яўген Ворсін: Ну як вам адказаць на гэта пытанне... У нас у Міжнароднай федэрацыі афіцыйныя мовы англійская, французская, швейцарцы нешта па-швейцарску пішуць (напэўна, старшыня федэрацыі мае на ўвазе рэтараманскую мову. ― заўв. Еўрарадыё). Вазьміце, я ж кажу, збярыце гурток. Нагаварыцеся, абмяркуйце, абгрунтуйце і ўнясіце прапанову ў федэрацыю. І мы ўсе тут, можа быць, збяромся. У нас часу шмат свабоднага, нам жа рабіць няма чаго, толькі трэба вось абмяркоўваць вось гэта ўсё (іранізуе. ― заўв. Еўрарадыё). І вы прыйдзіце, і будзеце нам расказваць, што, дзе і як.
 
Еўрарадыё: Але тэма актуальная. Іван Караічаў, кіраўнік прэс-службы “Дынама-Мінск”, неяк скардзіўся, што хацелі пісаць на швэдарах па-беларуску, каб развіваць патрыятызм. А КХЛ забараніла.
 
Яўген Ворсін: Дзіўныя людзі вы. Караічаў нешта сказаў, Піндзюшкін нешта вам сказаў. Яшчэ нехта, можа быць, нешта скажа. А вы будзеце тэлефанаваць і казаць, чаму так, а не гэтак…
 
Еўрарадыё: Вы ж галоўны ў федэрацыі, вызначаеце курс… 
 
Яўген Ворсін: Вось вазьміце ад Еўрарадыё і напішыце афіцыйны ліст: “Мы хочам, каб на форме пісалі па-беларуску…”
 
Еўрарадыё: Не, мы не агітуем, а проста задаём пытанне, чаму ў рэгламенце толькі руская мова…
 
Яўген Ворсін: А нехта скажа, што хачу на рускай мове. Але я не магу пісаць адно прозвішча на дзвюх мовах. Вы разумееце?

Здавалася б, забарона на беларускую мову ў хакейным чэмпіянаце ― дробная дэталь, на якую не варта зважаць. Хакей наш пакуль рэгрэсуе, чэмпіянат нацыянальны паслабляецца. Але ў час, калі ўлада ўсяляк робіць стаўку на суверэнітэце, стварае Плошчу дзяржаўнага сцяга і праводзіць амаль цалкам беларускамоўны канцэрт на Дзень Рэспублікі, такія сігнальчыкі выглядаюць не тое што абразліва ў нацыянальным плане, але і нелагічна.
-10%
-20%
-20%
-30%
-30%
-20%
-90%
-99%
-50%
-14%