Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Гэтак улады спрабуюць выканаць пратакол даручэньняў, які яны атрымалі пасьля нядаўняй сустрэчы А.Лукашэнкі з работнікамі культуры.



Адзін з пунктаў гэтага пратаколу пазначае стварэньне ў Менску Дому творчых саюзаў. Днямі выканаўца абавязкаў старшыні Саюзу пісьменьнікаў Вольга Іпатава паведаміла, што гэтае даручэньне ўлады спрабуюць выканаць не праз стварэньне новага асяродку культуры, а празь зьнішчэньне ўжо дзейных.

Паводле словаў спадарыні Іпатавай, улады вырашылі перасяліць у будынак Дому літаратара ўсе творчыя саюзы. Гэтак сам сабою і ўзьнікне заплянаваны новы Дом.

А ўсе цяперашнія памяшканьні творчых саюзаў улада хоча выкарыстаць у сваіх ідэалягічных мэтах. Стварыўшы, да прыкладу, музэй бальшавіцкага палкаводца Міхаіла Фрунзэ. Некалькі сваіх загадаў Фрунзэ напісаў у будынку па вуліцы К.Маркса 5, то першым у сьпісе на высяленьне апынуўся Саюз кінэматаграфістаў, якому з 1992 году перадалі на балянс гэты будынак.

Як сказаў мне сёньня першы сакратар Саюзу кінэматаграфістаў Аляксандар Шкадарэвіч, афіцыйна яны не атрымлівалі ніякіх паведамленьняў на гэты конт. Аднак неафіцыйна Міністэрства ўнутраных справаў, якое хоча рабіць згаданы музэй, пацьвердзіла свае намеры. Больш за тое, МУС ужо зьвярнуўся ў Менгарвыканкам з просьбаю прыняць рашэньне пра выдзяленьне яму Дому кінэматаграфістаў.

(Шкадарэвіч: ) "Мы пыталіся ў Міністэрстве ўнутраных справаў пра іхныя намеры. Яны пацьвердзілі сваё зацікаўленьне гэтым будынкам. Але, наколькі нам вядома, кіраўніцтва гарвыканкаму адмовіла Міністэрству ўнутраных справаў у гэтай просьбе. Пакуль што".

Тымчасам сытуацыю з заплянаваным перасяленьнем Саюзу кінэматаграфістаў хоча выкарыстаць у сваіх інтарэсах ня толькі міліцэйскае ведамства.

(Шкадарэвіч: ) "Вось і Камітэт дзяржаўнага кантролю прэтэндуе на наш будынак. Яны забралі ўсё, што маглі вакол нас, але ім мала", — паведаміў першы сакратар Саюзу кінэматаграфістаў Аляксандар Шкадарэвіч.



Валянціна Аксак, Менск