Фота: Белсат
Фота: Белсат
У Мінску і Маскве ў верасні пасля летняга перапынку адновяцца курсы беларускай мовы "Мова ці кава".
 
Другі сезон курсаў у Мінску пачнецца 16 верасня а 19 гадзіне ў "Галерэі Ў".
 
У Маскве першыя заняткі пройдуць 24 верасня, а 20-й гадзіне, месца пакуль вызначаецца.
 
"Мова ці кава" — бясплатныя курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве і Мінску журналісткай Кацярынай Кібальчыч. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень у вечаровы час за кубкам кавы, працягласць — каля 2 гадзін.
 
У першым сезоне ў Маскве адбылося 17 заняткаў, на якіх прысутнічала каля 30 чалавек. Вядоўцы — Вольга Вербіловіч і Васіль Дранько-Майсюк.
 
У Мінску за люты-чэрвень 2013 года прайшло 15 заняткаў. На іх прыходзілі ад 60 да 120 чалавек. Вядоўцы — Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.
 
Запісацца на курсы можна, выслаўшы электронны ліст на адрас: movacikava@gmail.com. 
-50%
-15%
-25%
-20%
-20%
-10%
-10%
-20%
-20%
0071529