Барыс Гарэцкі,

Пракуратура Савецкага раёна Мінска накіравала ў міліцыю зварот “Цэнтра прававой трансфармацыі” адносна разгалошвання журналістам “СБ. Беларусь сегодня” таямніцы судовага следства.

23 жніўня асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі” накіравала ў пракуратуру афіцыйны зварот з патрабаваннем правесці праверку і даць прававую ацэнку дзеянням аднаго з аўтараў газеты “СБ. Беларусь сегодня” Ігара Доліна, які размясціў у №155 і №156 лісты асуджанага віцебскага актывіста Андрэя Гайдукова.

Лісты, апублікаваныя ў “СБ. Беларусь сегодня”, з’яўляліся матэрыяламі крымінальнай справы, якая слухалася ў Віцебску ў закрытым рэжыме. На момант публікацыі лістоў прысуд у дачыненні да Андрэя Гайдукова яшчэ не ўступіў у законную сілу.

Цяпер разабрацца ў законнасці разгалошвання гэтых матэрыялаў павінна Ўпраўленне ўнутраных спраў Савецкага раёна Мінска.



-30%
-10%
-5%
-45%
-10%
-30%
-50%
-58%
-10%
-20%
0071674