Фота — wikimedia.org
Фота — wikimedia.org
Мінгарвыканкам паўторна адмовіў групе грамадзянаў у просьбе аднавіць помнік расійскаму цару ў беларускай сталіцы. Такі адказ атрымаў каардынатар ініцыятыўнай групы Ігар Зелянкоўскі, інфармуе сайт “Западная Русь”.

Калектыўны зварот з просьбай разгледзець пытанне аб аднаўленні помніка Аляксандру II, а таксама стварыць для гэтых мэтаў пашыраную экспертную камісію з удзелам мінскай грамадскасці, быў накіраваны старшыні Мінгарвыканкама Мікалаю Ладуцьку.

Адзначым, што першая адмова была дадзена Мінгарвыканкамам 18 чэрвеня, пасля чаго ініцыятыўная група па аднаўленню помніка накіравала паўторны зварот.

Помнік Аляксандру II быў усталяваны ў Мінску ў 1901 годзе. У 1917 годзе яго дэмантавалі. Адзначым, што 1 сакавіка 1881 года расійскага цара Аляксандра II забіў беларускі рэвалюцыянер-народаволец Ігнат Грынявіцкі.
-20%
-25%
-50%
-80%
-20%
-20%
-20%
0067851