Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Сёння ў Стакгольме адбылося пасяджэнне суду ў справе беларускай эмігранткі Вольгі Класкоўскай. На судзе было агучанае заключэнне псіхіятрычнай экспертызы, паводле якой яна была прызнаная дзеяздольнай.

Прысуд будзе агучаны 23 жніўня. Пракурор запатрабавала для Вольгі Класкоўскай 8 гадоў турмы. Са Стакгольму перадае Юлія Лапіцкі.

Лапіцкі: "Прысуд будзе абвешчаны 23 жніўня аб 11 гадзіне. Сёння было канчатковае пасяджэнне суда. Яго асноўная мэта была агучыць вынік псіхіятрычнай экспертызы. Гэта адбывалася пры зачыненых дзвярах, але выснова вядомая — у Вольгі не было знойдзена ніякіх псіхічных адхіленняў, яна дзеяздольная і будзе несці адказнасць як псіхічна здаровы чалавек.

Калі яна будзе прызнаная вінаватай, яе прысудзяць да турмы, а не — да лячэння.

Пракурор пакінула ранейшае патрабаванне — 8 гадоў турмы і кампенсацыя ў 100 тысяч крон — гэта 15 тысяч еўра. Вольга трымалася добра, яна не зламаная. Яна спрабуе змагацца. Яна паставіла пад сумнеў усю шведскую сістэму, сказала, што тое, што зараз адбываецца, гэта спроба яе забойства. Паводле яе шведская сістэма прыняла незаконнае рашэнне аб дэпартацыі, потым незаконна забралі яе дзіця, зараз спрабуюць яе згнаіць у турме. Потым яна спрабавала паставіць пад сумнеў кампетэнтнасць пракурора, казала, што пракурор спрабуе ёй помсціць за тое, што яна апублікавала пра яе артыкул у інтэрнэце і ўнесла ў свой чорны спіс шведскіх чыноўнікаў.

Класкоўская сказала, што "пракурор устала ў позу, як дзіця". Яна некалькі разоў звярталася наўпрост да Гёкая Безгіна, свайго мужа (рашэнне аб іх разводзе будзе прынятае таксама ў жніўні) і пыталася: "Дзе мой сын?"

Гёкай быў вельмі спакойны, ён не адказваў на яе пытанні. Ён сказаў суду, што збіраецца з сынам пераехаць і скарыстацца магчымасцю "сакрэтнай ідэнтыфікацыі". У Швецыі ёсць такі сродак абароны ўдзельнікаў судовага працэсу — чалавек мяняе дакументы, усе свае ідэнтыфікацыйныя дадзеныя. Гёкай хоча скарыстацца такой магчымасцю, каб Вольга ніколі не змагла знайсці яго і іх сына.

Вольгу пакінулі пад вартай. Я размаўляла з юрыстамі, і яны кажуць, што гэта прыкмета таго, што яе могуць палічыць вінаватай.

Адвакат сказаў мне, што Вольга была вельмі задаволеная вынікам псіхіятрычнай экспертызы, што для яе было вельмі важна, што яе прызналі псіхічна здаровай. Адвакат таксама паведаміў, што яна мае намер абскарджваць прысуд.

Што тычыцца грамадскай рэакцыі ў Швецыі, то ніякага рэзанансу гэтая справа не мае, гэта звычайная "бытавуха". Нават беларусы, якія тут жывуць, не надта гэтай справай цікавяцца".

***

Вольгу вінавацяць у "замаху на забойства альбо нанясенне асабліва цяжкай шкоды здароўю" свайму мужу Гёкаю Безгіну.

Пра затрыманне Вольгі Класкоўскай стала вядома 2 красавіка. Яе затрымалі ў горадзе Ханінге паблізу Стакгольма і змясьцілі ў турму Акэрсберга за 30 км на паўночны ўсход ад Стакгольма.

Некалькі гадоў таму Вольга Класкоўская атрымала статус палітычнага ўцекача ў сувязі з пераследам на радзіме за апазіцыйныя перакананні. У 2011 годзе, падчас суду над родным братам, былым міліцыянтам, фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 году, Вольга вярнулася ў Мінск, каб падтрымаць сям’ю.

У жніўні 2011 году яна зноў з'ехала з Беларусі, выйшла ў Швецыі замуж за мясцовага жыхара Гёкая Бэзгіна, а ў ліпені 2012 году нарадзіла сына. Дакументы на атрыманне віду на жыхарства ў Швецыі падавала двойчы: пасля шлюбу і нараджэння дзіцяці. У канцы студзеня 2013 году стала вядома, што ўлады Швецыі адмовілі ёй у атрыманні віду на жыхарства і прынялі рашэнне аб яе дэпартацыі без права на абскарджванне.

6 лютага прадстаўнікі сацыяльных службаў Швецыі забралі ў Класкоўскай малое дзіця на той падставе, што ў яе няма віду на жыхарства ў гэтай краіне і яна не можа забяспечыць сыну нармальныя ўмовы пражывання. 8 лютага Класкоўская з адвакатам сустракалася з прадстаўніком сацыяльных службаў, які паведаміў, што дзіця перадалі бацьку. Дачка Класкоўскай Міраслава згодна з рашэннем шведскіх уладаў таксама падлягала дэпартацыі і цяпер знаходзіцца ў Мінску. 
-20%
-30%
-20%
-40%
-10%
-15%
-10%
-15%
-10%
-20%
-25%